Мікола Сергіевіч
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Мікола Сергіевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 верасьня 1921 (102 гады) в. Залесьсе, Салігорскі раён, Менская вобласьць |
Памёр | 7 сьнежня 2000(2000-12-07) (79 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік |
Узнагароды |
Мікола Сергіевіч (поўн. — Мікалай Антонавіч Сергіевіч; 3 верасьня 1921, в. Залесьсе, Салігорскі раён, Менская вобласьць) — празаік, нарысіст, драматург.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1934 закончыў сем клясаў сярэдняй школы і паступіў у Менскі хіміка-тэхнічны тэхнікум, пасьля заканчэньня якога ў 1937—1939 вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 1939—1941 працаваў у Глоданскай сямігадовай школе Лёзьненскага раёна. У 1941 завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага пэдагагічнага інстытута.
У 1941—1942 сувязны партызанскага атрада ў Старобінскім раёне Менскай вобласьці. У 1942—1944 партызан, рэдактар старобінскай падпольнай газэты «Савецкі патрыёт», 1944—1945 рэдактар гэтай жа, ужо не падпольнай газэты. У 1945—1951 загадваў аддзелам, быў адказным сакратаром, намесьнікам рэдактара ў рэдакцыі «Настаўніцкай газэты», у 1951—1952 загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газэты «Звязда», у 1952—1953 карэспандэнтам па Беларусі газэт «Комсомольская правда», у 1953—1955 — «Известия». У 1955 годзе добраахвотна пайшоў старшынёй калгаса «Чырвоны пуцілавец» (в. Прусы Салігорскага раёна). У 1960—1981 працаваў у рэдакцыі часопіса «Народная асьвета». З 1981 на творчай працы. Сябра СП СССР з 1957 г. Жыве ў в. Лістападавічы Салігорскага раёна.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і мэдалямі.
Першыя нарысы М. Сергіевіча зьявіліся ў рэспубліканскім друку ў 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959), «Вясковыя навіны», аповесьці «Першая вясна».
Яму ж належаць п'есы «Райскія пеўні», «Спалох у вялікімі доме», камэдыя «Сьмех і... толькі» (паст. у 1975 Маладэчанскім народным тэатрам).