Па стане на сакавік2023 году з-за поўнамаштабнага ўварваньня Маскоўшчыны людзей у гэтым месьце няма. Насельніцтва складае 0 чалавек. Дэ-факта, Мар’інкі больш не існуе, бо места цалкам разбуранае й ня мае жыхароў.
Мар’інка заснаваная ў 1840-х гадах. Большасьць насельніцтва прыйшло з Палтаўскае й Харкаўскае губэрняў (цяпер гэта Ўкраіна). Да 1859 году жыло 1316 чалавек у 220 дварах. У 1869 годзе адкрыта школа пры мясцовай царкве, а ў 1896 — земская вучэльня. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны ў Мар’інцы было 524 двары.
У пачатку 1930-х гадоў была праведзена калектывізацыя земляробчых гаспадарстваў, у 1932 годзе была створана машына-трактарная станцыя. У 1928 годзе ў Мар’інку быў пераведзены Настаўніцкі тэхнікум. У 1938 годзе Мар’інка была аднесена да мястэчка вясковага тыпу (нешта сярэдняе паміж вёскай і мястэчкам). Да 1941 году была праведзена электрыфікакцыя мястэчка. У ім рабілі дзьве сярэднія школы, клюб і бібліятэка. У 1977 годзе Мар’інка атрымала стан места.
Мар’інка займала абшар 2,3 км², зь якіх 26% было забудавана. На аднаго жыхара прыпадала 50 м² зялёных пасадак. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6, ліпеня +21,6. За год выпадае 434 мм ападкаў.
Насельніцтва станам на красавік 2023 году складае 0 чалавек.
Мікола Ўладзімерскі (нар. 1954 г. м. Мар’інка)— грамадзкі дзяяч, журналіст, майстар спорту па міжнародных шашках, шматразовы чэмпіён Крыму й Севастопалю.
Васіль Марсюк (нар. 1938 г. м. Мар’інка) — паэт, публіцыст, аўтар, сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны.