Аляксей Сквярнюк
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Аляксей Сквярнюк | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1985(1985-10-13)[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 171 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 | Энэргетык-БДУ | 29 (8) |
2004—2008 | Крылы Саветаў | 46 (3) |
2008—2011 | Кубань Краснадар | 45 (4) |
2011—2012 | Спартак Нальчык | 6 (0) |
2012 | Славія Мазыр | 10 (1) |
2013 | Уфа | 6 (0) |
2014 | Смаргонь | 20 (2) |
2015—2016 | Белшына | 49 (6) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (2) |
2004—2006 | Беларусь (да 21) | 17 (1) |
2007—2008 | Беларусь | 7 (0) |
Аляксе́й Сквярню́к (нарадзіўся 13 кастрычніка 1985 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2008 гадах правёў 7 гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пачынаў кар’еру ў менскай ««Зорцы»-ВА-БДУ. У 2004 годзе перайшоў самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсьці ў вышэйшы дывізіён.
Улетку 2011 году перайшоў у «Спартак-Нальчык», але ня здолеў замацавацца ў клюбе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 году зноўку адправіўся ў Расею, стаўшы гульцом «Уфы»[4], але ўжо ў траўні пакінуў гэты клюб[5].
У другой палове 2013 году падтрымліваў форму разам з «Гарадзеяй», але ня мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянэрам[6][7]. У красавіку 2014 году падпісаў кантракт з «Смаргоньню»[8], але ўжо ў чэрвені 2014 году пакінуў гэты клюб[9]. У ліпені 2014 году, ня здолеўшы ўладкавацца ў іншых клюбах, зноўку вярнуўся ў «Смаргонь»[10].
У лютым 2015 году трэніраваўся разам зь «Іслаччу»[11]. Пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12][13], у складзе якой дэбютаваў 10 красаівка 2015 году ў матчы супраць «Гомлю» на стадыёне «Цэнтральны», матч скончыўся паразай для бабруйскіх футалістаў зь лікам 2:0, а сам Аляксей правёў на пляцоўцы 82 хвілінаў. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.
8 верасьня 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 6 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 0 |