Каркалецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Каркале́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Бажкі.

Каркалецкі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уДрысенскі раён
Уключаў28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрБажкі
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання20 мая 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малінаўскі сельсавет у складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малінаўка. 21 кастрычніка 1924 года перайменаваны ў Каркалецкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Каркалец. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бажкі[1]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жоўнінскага (7 населеных пунктаў: Бароўка, станцыя Дрыса, Запруддзе, пасёлак Дрысенскай РТС, ДСР-4 і чыгуначныя будкі № 694 і 695) і Каханавіцкага (21 населены пункт: Азернікі, Бажкі, Барадуліна, Высоцкія, Гаі, Глазкі, Грыбоўцы, Казлоўшчына, Каркалец, Леснікова, Мурзы, Мядзведзі, Мядзведзі 2-я, Навінне, Палыкаўшчына, Піскуны, Плігаўкі, пасёлак торфазавода, Садкоўшчына, Чарняўшчына і Чыстаполле) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.