Дваццаць шосты з'езд Камуністычнай партыі Беларусі. Адбыўся 3 — 5 сакавіка1966 г. у Мінску. Прысутнічалі 724 дэлегаты з рашаючым і 57 з дарадчым голасам ад 343 000 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Адобрыў палітычную і практычную работу КПБ за справаздачны перыяд, падкрэсліў, што вялікі ўплыў на дзейнасць рэспубліканскай партыйнай арганізацыі зрабілі кастрычніцкі, лістападаўскі (1964 г.), сакавіцкі і вераснеўскі (1965 г.) Пленумы ЦК КПСС. Ухваліў праект Дырэктыў XXIII з'езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1966 — 1970.
Дваццаць шосты з'езд КПБ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 219. — ISBN 985-11-0041-2.
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 6: 1966 — 1975 / [под общ. ред. Г. Г. Бартошевича (председатель редкол.) и др.]. — Мн.: Беларусь, 1987. — 622, [1] с.
Машэраў, П. М. Справаздача Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXVI з'езду (3 сакавіка 1966 г.) / П. М. Машэраў. — Мн.: Беларусь, 1966. — 68, [2] с.