HDMI, USB, відэа RCA, Stereo Jack 3.5 мм, Ethernet, UART, GPIO[en], JTAG, SPI, I2C, DSI, CSI
Запамінальная прылада
карка памяці SD, MMC, microSD (у мадэлі B+)
Вага
45 г
Памер
85,6 × 53,98×17 мм
Цэнтральны працэсар
Распрацоўшчык CPU
Broadcom
Мадэль CPU
BCM2835
Тактавая частата CPU
700 МГц («разагнаны» да 1ГГц)
Відэа падсістэма
Распрацоўшчык GPU
Broadcom
Мадэль GPU
VideoCore IV
Raspberry Pi 2 Model B (2015)
Raspberry Pi (['rɑːzbərɪ paɪ]?) — аднаплатны камп'ютар памерам з банкаўскую картку (памеры датычацца толькі друкаванай платы), першапачатковы распрацаваны як бюджэтная сістэма для навучання інфарматыцы. Пазней атрымаў нашмат болей шырокае ўжыванне і папулярнасць, чым чакалі яго аўтары. Выпускаецца ў трох версіях: «A» (256 Мб АЗП), коштам $ 25, «B» ($ 35, з ethernet, 512 Мб АЗП) і «B+» (ужо 1 Гб памяці, 1ГГц 4-ядравы працэсар). Распрацоўваецца Raspberry Pi Foundation.
У траўні 2011 года Дэвід Брэбэн прэзентаваў першы канцэпт Raspberry Pi памерам з USB-флэш-носьбіт.
У канцы ліпеня 2011 года была закончана і адпраўлена ў вытворчасць альфа-версія платы, а ўжо 12 жніўня Raspberry Pi Foundation атрымаў першую партыю прылад. Альфа-версія камп'ютара мела некаторыя тэставыя функцыі і дарагія дэталі, якія прыбралі з фінальнай версіі. Таксама канечная версія на 20 % менш і складаецца з чатырох пластоў, а не з шасці.
10 студзеня2012 года кампанія аб'явіла аб пачатку вытворчасці першай партыі[1] з 10 тысяч плат мадэлі «B»[2].
Камп'ютар распаўсюджваецца цалкам сабраным на чатырохпластовай друкаванай плаце памерам з банкаўскую картку. Корпус у камплект пастаўкі не ўваходзіць. Можна замовіць як корпус асобна, так і прыладу з корпусам і без яго.
Raspberry Pi выпускаецца у дзвюх варыяцыях: мадэль «A» і мадэль «B». Першыя дзве версіі абсталяваны ARM11 працэсарам Broadcom BCM2835 з тактавай частатой 700 МГц і модулем аператыўнай памяці на 256МБ/512МБ, змешчаным тэхналогіяй «Package_on_package» непасрэдна на працэсары. Мадэль «B+» абсталявана чатырохядравым працэсарам ARM Cortex-A7 з частатой 900 МГц. Мадэль «A» абсталявана адным USB 2.0 портам, мадэль «B» — двума, у мадэлі «B+» іх чатыры. Таксама пачынаючы з мадэлі «B» прысутнічае порт Ethernet. Акрамя асноўнага ядра, BCM2835 змяшчае графічнае ядро з падтрымкай OpenGL ES 2.0, апаратнага паскарэння і FullHD-відэа і DSP-ядро. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца адсутнасць гадзінніка рэальнага часу.
Вывад відэасігналу магчыма праз кампазітны раздым RCA альбо праз лічбавы HDMI-інтэрфейс. У мадэлі «B+» вывад аналагавага відэа і аўдыё сумашчаны ў чатырохвывадны 3.5мм TRRS раздым. Каранёвая файлавая сістэма, вобраз ядра і файлы карыстальніка змяшчаюцца на картцы памяці SD, MMC альбо SDIO.
Raspberry Pi працуе пад кіраваннем Windows CE[6] альбо свабодныхаперацыйных сістэмDebian, Fedora, Gentoo[7], Arch Linux[8], RISC OS, AROS[9] ці FreeBSD. Акрамя таго, у базавую пастаўку ўключаны браўзер Iceweasel, офісны пакет KOffice і інтэрпрэтатар мовы Python. Таксама распрацавана АС Raspberry Pi OS, заснаваная на Debian і аптымізаваная пад Raspberry Pi[10]. Аперацыйная сістэма для пэнтэсту Kali Linux, таксама існуе ў версіі для ARM, у прыватнасці, на афіцыйным сайце даступна версія для Raspberry Pi. Для мадэлі B+ заяўлена падтрымка Windows 10.