Першапачаткова вальс быў напісаны для Венскага харавога таварыства (ням.: Wiener Männergesangverein). Словы на музыку напісаў паэт харавога таварыства Іозеф Вайль (Joseph Weyl)[1][2]. Прэм'ера адбылася 13 лютага1867 года ў палацы Думбы і сустрэла халаднаваты прыём у венскай публікі. Пасля канцэрта Штраус сказаў: «Чорт з ім, з вальсам, а вось коду мне шкада — я б хацеў яе поспеху» («Den Walzer mag der Teufel holen, nur um die Coda tut's mir leid — der hätt' ich einen Erfolg gewünscht»).
Другі раз Штраус прадставіў чыста інструментальную версію вальса ў гэтым жа 1867 годзе на Сусветнай выстаўцы у Парыжы, і гэта выступленне мела вялікі поспех. Вальс быў выдадзены мільённым тыражом[3].