Мікалай Трызна
- Старонка
- Размовы
Мікалай Трызна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Стэфан Пац | ||||||
Пераемнік | Мікалай Кішка | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Мікалай Весялоўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Печыгойскі | ||||||
Смерць | 10 кастрычніка 1640(1640-10-10) | ||||||
Род | Трызны | ||||||
Бацька | Рыгор Рыгоравіч Трызна | ||||||
Маці | Раіна Сапега | ||||||
Жонка | Марына Дарагастайская | ||||||
Дзеці | Тэафіл, Рэгіна, Тэадора |
Мікалай Трызна (? — 10 кастрычніка 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Падкаморы слонімскі з 1608, вялікі кухмістр літоўскі ў 1623—1635, вялікі падскарбі літоўскі з 1635.
У 1626 і 1640 ахвяраваў сродкі на будаўніцтва манастыра і царквы ў Быцені.
Сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі.
Ажаніўся з Марынай Дарагастайскай, дачкой полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага.Меў сына Тэафіла, ваяводу берасцейскага, дачок Рэгіну — замужам за Габрыэлем Шэметам, Тэадору — замужам за Казімірам Тышкевічам.
|