Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1934(1934-05-05) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 2021(2021-02-07)[1] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Свята песні» (1969), «Юнацтва» (1972), «Над роднымі прасторамі» (1979), «Вясна на Гомельшчыне», «Рэквіем» |
Уплыў | Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | kazakevich.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Канстанцінавіч Казаке́віч (5 мая 1934, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 7 лютага 2021, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000).
У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Жыў у г. Гомелі.
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979)[2].
Карціны М. Казакевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, Магілёўскім абласны м мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
і інш.