Кімберлі Сьюзан Роўд (англ.: Kimberly Susan Rhode; 16 ліпеня1979 г.) — амерыканская спартсменка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка па стральбе. Шматразовая чэмпіёнка свету, уладальніца сусветнага і алімпійскага рэкордаў у скіце, апошні раз абнавіла рэкорд 29 ліпеня 2012 года на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. Стала першай амерыканскай спартсменкай, якая заваявала алімпійскія медалі на пяці алімпіядах запар.