Касцёл Святога Аляксея (Івянец)
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Касцёл | |
Касцёл Святога Аляксея | |
---|---|
![]() Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы | |
53°53′44″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | ![]() |
Горад | Івянец |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая Царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Неаготыка |
Архітэктар | Міхаіл Хатоўскі |
Заснавальнік | Эдвард і Альжбета Каверскія |
Будаўніцтва | 1905—1907 гады |
Статус | ![]() |
Стан | Дзейнічае |
![]() |
Касцёл Святога Аляксея — рымска-каталіцкая царква ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры неагатычнага стылю, пабудаваны ў 1905—1907 гадах, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 613Г000085)[1]. Адрас: вул. Пушкіна, д.1.
Пасля Паўстання Каліноўскага расійскія ўлады распачалі шэраг жорсткіх мер супраць Каталіцкай царквы ў заходніх рэгіёнах імперыі, якія ўключалі закрыццё мноства каталіцкіх храмаў і перадачу іх будынкаў Праваслаўнай царквы. У Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіцкі касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзілася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.
Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года сітуацыя стала мяняцца. Улады далі дазвол на будаўніцтва ў Івянцы новага каталіцкага храма. Ён павінен быў быць збудаваны побач з каталіцкімі могілкамі і замяніць драўляную капліцу ў якасці месца набажэнстваў. У падзяку за дазвол храм атрымаў імя святога Аляксея, апекуна царэвіча.
Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета. 23 мая 1905 года магілёўскім архібіскупам Ежы Юзафам Шэмбакам быў асвечаны краевугольны камень (руск.) (бел. новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 3 снежня таго ж года храм асвечаны ксёндзам Янам Казялевічам у гонар Аляксій, чалавек Божы (руск.) (бел.[2].
Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. 16 ліпеня 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. У пачатку 1980-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртання храма, але вярнуць будынак атрымалася толькі ў 1989 годзе. 14 кастрычніка 1988 года храм быў вернуты Царкве, 9 ліпеня 1989 года царква Святога Аляксея была пераасвечаны. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы[2].
Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух’ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Неагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр’еры храма.
![]() | Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000085 |