Касцёл Перамянення Гасподняга (Сцешыцы)
- Старонка
- Размовы
Каталіцкі храм | |
Касцёл Перамянення Гасподняга | |
---|---|
54°34′23″ пн. ш. 27°23′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Сцешыцы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Благачынне | Вілейскі дэканат |
Будаўніцтва | 1993—1996 гады |
Касцёл Перамянення Гасподняга — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Сцешыцах Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Першы вядомы касцёл існаваў у 1786 годзе і быў пабудаваны па фундацыі Людвіга і Ізабеліны Камінскіх. Касцёл быў драўляны, на бутавым падмурку, меў «30 аршын даўжыні і 13,5 аршын шырыні», а таксама вежу-званіцу над уваходным фасадам. Інтэр’ер храма ўпрыгожвалі тры алтары.
Касцёл дзейнічаў да 1866 года, калі неўзабаве пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў ён быў закрыты і перабудаваны ў праваслаўную царкву. У 1919 годзе будынак быў вернуты каталіцкай грамадзе. З таго моманту ў Сцешыцах існавала самастойная парафія, якая налічвала перад Другой сусветнай вайной да 2500 вернікаў. Будынак касцёла існаваў да 1957 года[1].
Новы мураваны храм быў пабудаваны ў 1996 годзе на тым жа месцы, дзе раней размяшчаўся стары драўляны касцёл[2][3].
Будынак вырашаны прамавугольным у плане падоўжаным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які на фасадзе завершаны драўлянай трох’яруснай чатырохграннай шатровай званіцай. З тыльнага боку далучана ніжэйшая квадратная ў плане апсіда пад вальмавым пакрыццём. Асіметрыю ў агульнай кампазіцыі надае прыбудова бакавой квадратнай сакрысціі пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі архівольтамі.
Унутры зала перакрыта лучковай драўлянай столлю, апсіда адкрыта арачным прасветам. Уздоўж сценаў развешаны пано на тэму «Крыжовы шлях Хрыста».
|