Дэфібрыляцыя (ад лац.: fibrillatio — «мігаценне») — у шырокім сэнсе меры, накіраваныя на спыненне фібрыляцыі страўнічкаў сэрца. Часцей за ўсё пад тэрмінам дэфібрыляцыя маецца на ўвазе электраімпульсная тэрапія, што праводзіцца дэфібрылятарам, з мэтай спынення фібрыляцыі страўнічкаў.
Дэфібрыляцыя заснавана на здольнасці электрычнага току пры праходжанні праз сэрца за адзін раз «разраджаць» кардыяміяцыты(руск.) (бел., што прыводзіць да спынення паталагічнай актыўнасці ачагоў.
Дэфібрыляцыя страўнічкаў сэрца — адно з найважнейшых мерапрыемстваў рэанімацыі(руск.) (бел.. Яго мэта — аднаўленне эфектыўнасці скарачальнай дзейнасці страўнічкаў. Дэфібрыляцыя перадсэрдзяў — тэрапеўтычнае мерапрыемства, накіраванае на аднаўленне сінусавага рытму скарачэнняў сэрца.
Дэфібрыляцыя ажыццяўляецца пры дапамозе дэфібрылятараў — апаратаў, якія прадстаўляюць сабой генератары магутных высакавольтных электрычных імпульсаў.
Пра паспяховасць дэфібрыляцыі робяць выснову на падставе дадзеных электракардыяграфіі.