З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Бургавэ |
---|
нідэрл.: Herman Boerhaave |
|
Дата нараджэння | 31 снежня 1668(1668-12-31)[1][2][…] |
---|
Месца нараджэння | |
---|
Дата смерці | 23 верасня 1738(1738-09-23)[1][2][…] (69 гадоў) |
---|
Месца смерці | |
---|
Месца пахавання | |
---|
Грамадзянства | |
---|
Жонка | Maria Drolenvaux[d] |
---|
Дзеці | Johanna Maria Boerhaave[d] |
---|
Род дзейнасці | філосаф, батанік, урач, анатам, хімік, энтамолаг, выкладчык універсітэта |
---|
Навуковая сфера | медыцына[5], хімія[5] і батаніка[5] |
---|
Месца працы | |
---|
Альма-матар | |
---|
Навуковы кіраўнік | Burchard de Volder[d] і Wolferdus Senguerdius[d][7] |
---|
Вядомыя вучні | Georg Gottlob Richter[d], Джон Прынгл[8], William Brownrigg[d][8], William Cadogan[d][8], Nathaniel Cotton[d][8], Thomas Dale[d][8], Frederik Winter[d][8], Alexander Monro[d][8], John Innes[d][8], Andrew St. Clair[d][8], John Rutherford[d][8], Johann Christoph Bohl[d][8], Matthias Ernst Boretius[d][8], Henry Pemberton[d][8], Augustus Johannes Hugo[d][8], Johann Thomas Soemmerring[d][8] і Bernhard Siegfried Albinus[d] |
---|
Член у | |
---|
Узнагароды | член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
---|
Подпіс | |
---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герман Бургавэ (нідэрл.: Herman Boerhaave; 31 снежня 1668, Ворхаўт, паблізу Лейдэна — 23 верасня 1738, Лейдэн) — нідэрландскі ўрач, батанік і хімік, замежны член Парыжскай АН (1731) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1730).
Вучыўся ў Лейдэне, дзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі (1690). У 1693 атрымаў ступень доктара медыцыны; з 1709 прафесара Лейдэнскага ўніверсітэта. Таленавіты ўрач і педагог, Бургавэ стварыў першую навуковую клініку. Сярод вучняў: ван Світэн, Ж. Ламетры і інш.
У сваіх медыцынскіх даследаваннях Бургавэ першым ужыў тэрмометр і лупу. Бургавэ спрабаваў ўзгадніць вынікі анатамічных і фізіялагічных даследаванняў з практычным вопытам, адводзячы першае месца клініцы. У выдадзеным каталогу Лейдэнскага батанічнага саду (1709) апісаў і класіфікаваў новыя віды раслін. Шырокім распаўсюджваннем карыстаўся падручнік «Асновы хіміі» (тт. 1-2, 1732), у якім Бургавэ сістэматызаваў хімічныя веды таго часу. Паказаў, што ртуць пры доўгім награванні (15 гадоў) і шматразовых перагонках (500 разоў) не змяняецца, лічыў хімію самастойнай навукай; быў праціўнікам алхіміі.
Зноскі
↑ http://www.boerhaavehuis.nl/↑ Бургаве Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.↑ а б в Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.↑ Матэматычная генеалогія — 1997.↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Матэматычная генеалогія — 1997.