Войцех Седлачак
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Войцех Седлачак | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1892(1892-09-09)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1973(1973-02-03)[1][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, мастак, графік, ілюстратар, настаўнік |
Вучоба |
|
Узнагароды | Народны артыст Чэхаславакіі[d] (22 верасня 1959) |
![]() |
Войцех Се́длачак (чэшск.: Vojtěch Sedláček; 9 верасня 1892, Лібчані, Чэхія — 3 лютага 1973) — чэшскі жывапісец і графік.
Вучыўся ў 1911—1920 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Зазнаў уплывы А. Славічака і Я. Прэйслера. Член аб'яднанняў «Умелецкая бяседа» (1913), «Галар» (1919).
Творчасці характэрны арыентацыя на рэалістычныя традыцыі нацыянальнага мастацтва, лірыка-эпічная манера выканання. Аўтар жывапісных кампазіцый «Валацуга» (1924), «Збор бульбы» (1934), «У вёсцы» (1941), «Восень на палях» (1952), «Восень на загуменні» (1954), графічных работ «Цыганка» (1916), «Садоўніца» (1920), «Праца ў полі» (1971). Аформіў кнігі Я. Гербена, братоў Мрштыкаў.
|