Велікашылавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слонімскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Шылавічы |
Дата ўтварэння | 6 жніўня 1979 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 211 |
Плошча | 131 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Велікашы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Шылавічы. Плошча сельсавета складала 13089,22 га[1].
Утвораны 6 жніўня 1979 года ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Вялікія Шылавічы ў складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева, якія ўваходзілі ў склад Жыровіцкага сельсавета, і вёска Якімавічы, якая ўваходзіла ў склад Слонімскага сельсавета)[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Жыровіцкага сельсавета перададзена вёска Шылавічы[3]. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Дзеравянчыцкага сельсавета[1].
У склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак — Вялікія Шылавічы (цэнтр сельсавета), Чапялева, Савічы, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы і Новая Стража.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1211 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5].
Падчас існавання на тэрыторыі сельсавета знаходзіліся:
Геалагічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.
Велікашылавіцкі сельсавет у Слонімскім раёне (1979—2013) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|