Бёміт
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Бёміт | |
---|---|
Формула | AlO(OH) |
Прымесь | Fe, Ga, Si |
Сінгонія | рамбічная |
Колер | бясцолерны або белы з адценнямі |
Колер рысы | белы |
Бляск | матавы, перламутравы, шкляны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | дасканалая па {010} |
Злом | няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 3,02—3,05 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα = 1,644—1,648 nβ = 1,654—1,657 nγ = 1,661—1,668 |
Бёміт на Вікісховішчы |
Бёмі́т — мінерал з групы гідраксідаў, гідраксід алюмінію AlO(OH) (Al2O3•H2O). Упершыню апісаны ў 1927 годзе[1]. Названы ў гонар нямецкага геолага І. Бёма (ням.: Johannes Bohm).
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Крышталі таблічастыя і лінзападобныя, бясколерныя або белыя з жаўтаватым, зеленаватым і ружаватым адценнем. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,02—3,05 г/см³.
Бёміт уваходзіць у склад асадкавых і латэрытных баксітаў. Утвараецца пры гідратэрмальных зменах палявога шпату, нефеліну. Сустракаецца ў баксітах у Расіі, Венгрыі, Італіі, ЗША, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Францыі[1].