Будзіслава
- Старонка
- Размовы
Вёска Будзіслава
|
Будзі́слава[1] (трансліт.: Budzislava, руск.: Будислово) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. За 25 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
У пачатку 18 стагоддзя вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Курына ва ўладанні Юдзіцкай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. У сярэдзіне жніўня 1943 года вёску акружылі нямецкія карныя атрады і выгналі ўсіх жыхароў у «Пяты полк»[2].