Барыс Уладзіміравіч Сарвіраў
- Старонка
- Размовы
Барыс Уладзіміравіч Сарвіраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1949(1949-01-01) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 2022(2022-02-09)[1] (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (2003) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Барыс Уладзіміравіч Сарвіраў (1 студзеня 1949, г. Сеўск, Бранская вобласць, РСФСР — 9 лютага 2022) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Доктар эканамічных навук (2003), прафесар (2005).
Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (1971), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1983), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1990).
Працаваў ва Узброеных Сілах СССР (з 1967), Гомельскім абласным вытворчым аб’яднанні меліярацыі і воднай гаспадаркі (з 1987), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1990, прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі, у 1997—2020 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: сучасныя праблемы эканамічнай тэорыі і метадалогіі эканамічнай навукі; трансфармацыйныя працэсы ў сацыяльна-эканамічных сістэмах; эканоміка Германіі.