Анатоль Фёдаравіч Комар
- Старонка
- Размовы
Анатоль Фёдаравіч Комар | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Дата нараджэння | 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | XX стагоддзе |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у |
Анатоль Фёдаравіч Комар (у эміграцыі Ромар; 1902, Мінск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Да вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].
Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).
Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі.
На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар[3].
Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады[3].