Акністэ
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Горад Акністэ Aknīste
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Акністэ (лат.: Aknīste) — горад у паўднёвай Латвіі на мяжы з Літвой. Горад знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Селонія. Праз горад цячэ рака Дыенвідсусэя. Насельніцтва горада налічвае 1237 чалавек.
У гістарычных крыніцах Анікстэ ўпершыню згадваецца ў 1298 годзе. З XVII стагоддзя горад увайшоў у склад ВКЛ, а потым у Рэч Паспалітую. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Анікстэ трапілі ў склад Расійскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны паселішча апынулася ў складзе Літвы, але ў 1921 г. было абменена на Палангу.
Падчас Другой сусветнай вайны паселішча было занятае нямецкімі войскамі, якія ўчынілі масавае забойства яўрэйскага насельніцтва 18 ліпеня 1941 года[3].
У 1991 годзе Анікстэ атрымала статус горада.