З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айвар Джаевер (нарв.: Ivar Giæver; нар. 5 красавіка 1929 г, Берген, Нарвегія) — нарвежска-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з’яў у паўправадніках і звышправадніках» (сумесна з Леа Эсакі) .
Пасля вучобы з 1948 па 1952 гг. Джаевер атрымаў дыплом інжынера ў Нарвежскім тэхналагічным інстытуце ў Тронхейме. У 1954 г. эміграваў у Канаду. Працаваў там спачатку ў архітэктурным бюро, затым у якасці інжынера ў кампаніі General Electric. У 1956 г. перасяліўся ў ЗША. З 1958 па 1969 гг. працаваў у Політэхнічным інстытуце Рэнселера ў горадзе Трой па тэме звышправоднасці і тунэльных эфектаў. Па гэтай тэме абараніў дысертацыю ў 1964 г. З 1970 г. Джаевер працуе таксама ў галіне біялогіі і біяфізікі. Развіў метад выяўлення імунных рэакцый. З 1988 з’яўляецца прафесарам у Політэхнічным інстытуце Рэнселера і акрамя таго ў Інстытуце фізікі ва ўніверсітэце Осла. У 1973 г. Джаевер атрымаў сумесна з Леа Эсакі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Частку прэміі атрымаў Б. Д. Джозефсан «за тэарэтычнае прадказанне уласцівасцяў току, які праходзіць праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Джаеверу належыць наступнае выказванне: «Прырода для чалавека як халадзільнік для сабаку: ён ведае, што ўнутры ежа, але ніколі не зразумее, якім чынам працуе халадзільнік».
Зноскі
↑ а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.↑ NNDB — 2002.