Інтэграцыя (ад лац.: integratio — «аднаўленне», «папаўненне», «злучэнне») — працэс аб'яднання частак у цэлае. У залежнасці ад кантэксту можа разумецца:
Вэб-інтэграцыя — аб’яднанне разнастайных частак і сістэм у адзінае асяроддзе на базе вэб.
Інтэграцыя даных — аб’яднанне даных, якія знаходзяцца ў розных крыніцах, і прадастаўленне даных карыстальнікам ва ўніфікаваным выглядзе.
Інтэграцыя імплантатаў у касцяную тканіну — прыватны выпадак уключэння чужароднага цела ў тканкавае асяроддзе жывога арганізма.
Палітычная інтэграцыя — працэс збліжэння палітычных структур, накіраваны ў бок узаемнага супрацоўніцтва.
Сістэмная інтэграцыя.
Сацыяльная інтэграцыя — працэс устанаўлення аптымальных сувязяў паміж адносна самастойнымі сацыяльнымі аб’ектамі.
Эканамічная інтэграцыя — працэс збліжэння і аб’яднання прадпрыемстваў, галін, рэгіёнаў, краін.
Экалагічная інтэграцыя — рашэнне комплексу экалагічных праблем, звязаных з уздзеяннем гаспадарчай дзейнасці чалавека на навакольнае прыроднае асяроддзе.