Ідолта (аграгарадок)
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Аграгарадок Ідолта
| ||||||||||||||||||||
Ідо́лта[1] (трансліт.: Idolta, руск.: Идолто) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, чыгуначная станцыя на лініі Друя — Варапаева.
Паселішча знаходзіцца за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Мёраў, за 205 кіламетраў ад Віцебска. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета. Цягнецца ўздоўж заходняга берага возера Ідолта.
Да 27 сакавіка 1959 года Ідолта знаходзілася ў складзе Павяцкага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1963 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассавета[3].