З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад | Герб |
Хальмстад на карце Швецыі |
|
Хальмстад (шведск.: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швецыі, у лене Халанд, у аднайменнай правінцыі, цэнтр аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва 58 577 чалавек (2010). Порт пры ўпадзенні ракі Нісан у Лахольмскую бухту.
Хальмстад узнік у X стагоддзі — XI стагоддзі, аб чым сведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у т.зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадскі прывілей Хальмстаду датуецца 1307 годам. У XIII стагоддзі дамініканцы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагоддзі была пабудавана царква Святога Мікалая, якая сёння з'яўляецца найстарэйшым будынкам горада. У канцы XV стагоддзя ў горадзе з'явіліся і францысканцы, аднак ужо ў 1530-я гады абодва ордэны спынілі сваё існаванне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Хальмстад быў узяты ў аблогу шведамі (да сярэдзіны XVII стагоддзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснай Швецыі быў дацкім). У 1598—1605 гадах па загадзе дацкага караля Крысціяна IV у Хальмстадзе былі пабудаваны новыя абарончыя збудаванні: фартыфікацыя з чатырма брамамі, шасцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для размяшчэння гармат. У 1645 годзе, як вынік Бромсебрускага міру, Халанд адыходзіць да Швецыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роськіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Хальмстадам адбылася бітва паміж шведамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе збіраўся шведскі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадскіх умацаванняў была знішчана. З 1823 года адбываецца індустрыялізацыя горада. У 1837—1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла развіццю горада. У канцы XIX стагоддзя Хальмстад хутка расце, а з пачатку XX стагоддзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненні паміж партовымі рабочымі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (шведск.: Slottsbron).
Год | Колькасць |
---|
2010 | 58 577 | [1] |
---|
2016 | 67 294 | [2] |
---|
| Год | Колькасць |
---|
2017 | 68 085 | [3] |
---|
2018 | 69 537 | [4] |
---|
| Год | Колькасць |
---|
2018 | 69 419 | [3] |
---|
2019 | 70 480 | [5] |
---|
| Год | Колькасць |
---|
2020 | 71 422 | [6] |
---|
2020 | 71 316 | [7] |
---|
|
|
Фантан «Еўропа і бык» Карла Мілеса
Паўночная брама
Царква Святога Мікалая
Руіны сярэдневяковай царквы ў Эўрабю
Хальмстадскі замак
Фахверкавы Мельгрэнскі дом
Заходні пляж (на заднім плане: порт)
Парк Норэкатспарк
Гарадская бібліятэка
↑ а б Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområden — Statistics Sweden, 2017.↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2019.↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2020.↑ Statistiska tätorter 2020, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätort — Statistics Sweden, 2021.↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2021.