Ушанскі сельсавет (Бярэзінскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Уша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Уша.

Ушанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уБярэзінскі раён
Уключае22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрУша
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання28 мая 2013
Насельніцтва (2009)748
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код1715
Паштовыя індэксы223310
Код аўтам. нумароў5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчаніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчаніца. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Уша, сельсавет перайменаваны ва Ушанскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. Да 1972 года цэнтр сельсавета, вёска Новая Уша, перайменавана ва Ушу. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ляжынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баравіно, Белічаны і Ляжына)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярэзінскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 748 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.