Рутэнія

Рутэнія (лац.: Ruthenia) — адна з сярэдневяковых лацінскіх назваў Русі, нароўні з Russia, Ruscia, Roxolania і іншымі.[1] Экзонім.

Паштоўка польскага мастака Каэтана Сарыюша-Вольскага (1907) з выявамі нацыянальных сімвалаў Русі:
 · Архангел Міхаіл, заступнік Кіева і Прыдняпроўскай Украіны,
 · Рускі леў  (укр.) — сімвал Галіцкай Русі,
 · жоўты і сіні — нацыянальныя колеры, якія ўжываліся з часоў вясны народаў 1848 года,
 · гербы Галіча, Львова і Кіева,
 · дэвіз «Шчэ не вмерла Украіна!».

Пасля ўваходжання зямель Русі у склад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага назва ўжывалася для абазначэння ўсходнеславянскіх і праваслаўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, якія цяпер адпавядаюць Беларусі і Украіне[2][3]. Бліжэй да сучаснасці, усё болей асацыявалася з Украінай і ўкраінцамі, напрыклад Рускае ваяводства і Вялікае Княства Рускае.

Узыходзіць да антычнай назвы кельцкага племя рутэнаў (лац.: Ruteni), якая праз сугучнасць заходнееўрапейскімі кніжнікамі перанесена на Русь.

Зноскі

Спасылкі