Мядзеневіцкі сельсавет
- Старонка
- Размовы
Мядзеневіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў (2009) |
Адміністрацыйны цэнтр | Мядзеневічы (1940—1974) Арабаўшчына (1974—1986) Стайкі (1987—2013) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940, 19 студзеня 1987 |
Дата скасавання | 19 мая 1986, 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 671 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Мядзе́невіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стайкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Мядзеневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзена вёска Стайкі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. 21 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзена вёска Арабаўшчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мядзеневіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[4]. 27 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арабаўшчына. 19 мая 1986 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага пассавета і Крошынскага сельсавета.
19 студзеня 1987 года Мядзеневіцкі сельсавет адноўлены з цэнтрам у вёсцы Стайкі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы былі далучаны да Сталовіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[6], з іх 92,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія[7].
| |||||||
|