Астраблема
(Пасля перасылкі з Метэарытны кратар)
Астрабле́ма (грэч. astron зорка + blēma рана), метэарытны кратар — замкнёная круглаватая ўпадзіна на зямной паверхні, часам акружаная валам, утвораная ў выніку падзення вялікіх метэарытаў або астэроідаў. Характарызуецца моцнай раздробленасцю і адметным метамарфізмам горных парод дна кратара, часта ўкрытага тоўшчай больш маладых горных парод.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Barringer_Meteor_Crater%2C_Arizona.jpg/250px-Barringer_Meteor_Crater%2C_Arizona.jpg)
На Зямлі вядома каля 100 астраблем, у Еўропе больш за 30. Лагойская астраблема на Беларусі ўтварылася 40-45 млн гадоў таму назад (дыяметр 12-15 км, глыбіня да 1-1,2 км), Арызонская ў ЗША (дыяметр 1207 м, глыбіня 174 м), група астраблем Каалі на востраве Саарэмаа ў Эстоніі, якая запоўнена вадой і з’яўляецца помнікам прыроды.
Гл. таксама
Літаратура
- Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 333 с. ISBN 5-85700-085-8
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астраблема
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці