Клясціцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Кля́сціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Клясціцы.

Клясціцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уРасонскі раён
Уключае19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКлясціцы
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)1 143
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Сяляўшчынскага сельсавета перададзены вёскі Замошша і Канцавыя, з Сакалішчанскага сельсавета — вёскі Абухава і Купелішча[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, за выключэннем вёскі Замошша, якая была перададзена ў склад Полацкага раёна[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клясціцкага сельсавета 21 населены пункт[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Сакалішчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Валатоўкі і Галоўчыцы)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Марачкоўскага (5 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Марачкова, Маторына, Мілавіды і Роўнае Поле) і Юхавіцкага (4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы) сельсаветаў, у склад Сакалішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (Валатоўкі, Галоўчыцы, Забалоцце, Купелішча і Маркова)[5]. 22 снежня 2009 года скасавана вёска Залессе[6]. 1 ліпеня 2021 года ў склад Верхнядзвінскага раёна перададзены хутар Дабраплёсаўскі[7][8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1570 чалавек[9], з іх 89,6 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1143 чалавекі[11].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.