Дзень сурка

папулярная традыцыя ў ЗША і Канадзе, якая адзначаецца штогод 2 лютага

Дзень сурка́ (англ.: Groundhog Day) — адна з найбольш папулярных традыцый ў ЗША і Канадзе, якая адзначаецца штогод 2 лютага. Традыцыя паходзіць ад павер'я пенсільванскіх галандцаў, паводле якога, калі сурок выйдзе ў гэты дзень са сваёй нары і ўбачыць свой цень, ён сыдзе ў сваё логава, і зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў; калі ён не ўбачыць свайго ценю, вясна прыйдзе рана.

Дзень сурка
Дзень сурка
Дзень сурка ў Панксатоні ў 2013 годзе
Тыпнароднае
Адзначаеццаамерыканцамі, канадцамі, часткова немцамі
Дата2 лютага
Святкаваннеаб'ява пра тое, ці бачыць сурок свой цень пасля таго, як вылезе з нары.
Традыцыіваражба аб прыходзе вясны
Звязана зСтрэчанне Гасподняе

У некалькіх гарадах і паселішчах ЗША і Канады ў гэты дзень праводзяцца фестывалі, прысвечаныя мясцовым суркам-метэаролагам, якія прывабліваюць шматлікіх турыстаў.

Варажба Панксатонскага Філа (самы першы афіцыйны сурок-метэаролаг у ЗША) атрымала сусветную вядомасць дзякуючы рамантычнай камедыі «Дзень сурка» (1993). Гэты папулярны галівудскі фільм таксама паспрыяў папулярызацыі Дня сурка ў тых краінах, дзе гэтая традыцыя раней была невядомая.

Нягледзячы на тое, што традыцыя застаецца папулярнай у 21-м стагоддзі, даследаванні не выявілі сувязі паміж сурком, які бачыць свой цень, і часам надыходу вясны.[1]

Зноскі

Спасылкі