Анры Барбюс

Анры Барбюс (17 мая 1873, Аньер — 30 жніўня 1935, Масква) — французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Член Французскай кампартыі з 1923.

Анры Барбюс
фр.: Henri Barbusse
Імя пры нараджэнніфр.: Adrien Gustave Henri Barbusse[7]
Род дзейнасціпісьменнік, журналіст, сцэнарыст, біёграф, раманіст, палітык, мастак, паэт, гісторык
Дата нараджэння17 мая 1873(1873-05-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці30 жніўня 1935(1935-08-30)[4][1][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ЖонкаHélyonne Mendès[d]
Месца працы
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

Сын літаратара. Скончыў літаратурны факультэт Сарбоны. Яго зборнік вершаў «Плакальшчыцы» (1895) і раман «Пекла» (1908) афарбаваны глыбокім песімізмам. У час 1-й сусветнай вайны 1914—18 Барбюс пайшоў на фронт добраахвотнікам. У 1916 годзе апублікаваў раман «Агонь», які пісаў на фронце. У ім ён даў праўдзівую карціну ваенных будняў, паказаў франтавікоў, якія пачынаюць задумвацца над сутнасцю вайны. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Расіі аказала вялікі ўплыў на жыццё і творчасць Барбюса. Ён актыўна выступаў у абарону Савецкай рэспублікі супраць замежнай інтэрвенцыі. Арганізаваная ім міжнародная група «Клартэ» (1919) адыграла вялікую ролю ў згуртаванні антыімперыялістычных сіл мастацкай інтэлігенцыі; апублікавана кніга «Святло з бездані» (1919), зборнік артыкулаў «Слова байца» (1920), якія змяшчаюць заклік да звяржэння капіталістычнага ладу.

Беларускія пераклады

  • Розныя факты / Анры Барбюс. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. — 203, [1] с.
  • Расія / Анры Барбюс. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1931. — 210, [2] с.
  • Пяшчота // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.

Зноскі

  • Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 лістапада 2021.
  • Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  • французская Вікіпедыя — 2001.
  • LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці