Інстытут рэгіянальных даследаванняў НАН Украіны
- Старонка
- Размовы
Інстытут рэгіянальных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (ІРД НАНУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Regional Research National Academy of Science of Ukraine |
Дата заснавання | 1994 |
Дырэктар | Васіль Сцяпанавіч Краўцоў |
Юрыдычны адрас | Украіна, 79026 Львоў, вул. Казельніцкая, 4 |
Сайт | ird.gov.ua |
Інстытут рэгіянальных даследаванняў імя М. І. Далішняга НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
З'яўляецца галаўной навуковай установай Украіны па праблемах рэгіянальнай палітыкі і трансгранічнага супрацоўніцтва.Утвораны ў 1994 годзе на базе Львоўскага аддзялення Інстытута эканомікі НАН Украіны, якое было заснавана ў 1964 годзе.
Інстытут ўзначальвае акадэмік НАН Украіны Васіль Сцяпанавіч Краўцоў, доктар эканамічных навук, прафесар.
У Інстытуце працуе больш за 130 работнікаў. Сярод амаль 80 навуковых работнікаў дактароў навук – 18, кандыдатаў навук – 42. Сярэдні ўзрост дактароў навук – 54 года, кандыдатаў навук – 42 гады, навуковых работнікаў – 44 гады.
У Інстытуце праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні: праблемы фарміравання рэгіянальнай палітыкі, сістэм кіравання і эколага-эканамічнага рэгулявання развіцця рэгіенаў, рацыянальнага выкарыстання вытворчага, працоўнага, прыродна-рэсурснага і інтэлектуальнага патэнцыялу рэгіёнаў, рынкавай інфраструктуры і прадпрымальніцтва, знешнеэканамічнай дзейнасці і трансгранічнага супрацоўніцтва, рэгіянальнай статыстыкі і інш.
Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця розных тэрытарыяльных адзінак, прадпрыемстваў і арганізацый, распрацоўку методык, праектаў заканадаўчых і нарматыўных актаў, навуковыя экспертызы, арганізацыю нарад, семінараў, канферэнцый, дае кансультацыі па ўсіх напрамках сваёй навуковай дзейнасці.
Інстытут выконвае функцыі метадалагічнага, навукова-арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтра, з'яўляецца заснавальнікам і выдаўцом навукова-практычнага часопіса "Рэгіянальная эканоміка".
Аддзяленне матэматыкі |
|
---|---|
Аддзяленне інфарматыкі |
|
Аддзяленне механікі |
|
Аддзяленне фізікі і астраноміі |
|
Аддзяленне навук аб Зямлі |
|
Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем матэрыялазнаўства |
|
Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі |
|
Аддзяленне ядзернай фізікі і энергетыкі |
|
Аддзяленне хіміі |
|
Аддзяленне біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі |
|
Аддзяленне агульнай біялогіі |
|
Аддзяленне эканомікі |
|
Аддзяленне гісторыі, філасофіі і права |
|
Аддзяленне літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства |
|
Арганізацыі пры Прэзідыуме НАН Украіны |
|
Рэгіянальныя навуковыя цэнтры НАН Украіны і МАН Украіны |
|