Карл Людвіг Вільдэнаў

(Пасля перасылкі з Willd.)

Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 17651812) — нямецкі батанік.

Карл Людвіг Вільдэнаў
ням.: Carl (Karl) Ludwig von Willdenow
Дата нараджэння22 жніўня 1765(1765-08-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці10 ліпеня 1812(1812-07-10)[1][2] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасціфармацэўт, таксанаміст, батанік, птэрыдолаг, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, натураліст
Навуковая сфераБатаніка
Месца працыCollegium medico-chirurgicum  (ням.) у Берліне, Берлінскі батанічны сад, Берлінскі ўніверсітэт
Альма-матарУніверсітэт Гале
Вядомыя вучніАляксандр Гумбальт
Вядомы якадзін з выбітных батанікаў-сістэматыкаў свайго часу
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Carl Ludwig Willdenow на Віківідах
Старонка на Віківідах
Carl Ludwig Willdenow на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія

Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.

Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.

Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.

Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.

Навуковы шлях

Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.

З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.

C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.

Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).

Названы ў гонар Вільдэнава

У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.

З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.

Друкарскія працы

  • Willdenow C. L. Florae Berolinensis prodromus, 1787 (лац.)
  • Willdenow C. L. Grundriß der Kräuterkunde zu vorlesungen, entworfen von D. Carl Ludwig Willdenow. — Berlin, 1792 (ням.)
  • Willdenow C. L. Linnaei species plantarum, 6 Bde., 1798—1826 (лац.)
  • Willdenow C. L. Geraniologia, 1800 (лац.)
  • Willdenow C. L. Anleitung zum Selbststudium der Botanik, 1804 (ням.)
  • Willdenow C. L. Caricologia, 1805 (лац.)
  • Willdenow C. L. Enumeratio plantarum horti regii botanici Berolinensis, 1809 (лац.)
  • Willdenow C. L. Berlinische Baumzucht, 1811 (ням.)
  • Willdenow C. L. Hortus Berolinensis, 1816 (лац.)

Зноскі

Літаратура

  • Sachs J. Geschichte der Botanik vom 16. Jahrhundert bis 1860. — München: R. Oldenbourg, 1875 (ням.)
  • Karl Mägdefrau. Geschichte der Botanik. Leben und Leistung großer Forscher, Fischer, Stuttgart 1992, ISBN 3-437-20489-0 (ням.)
  • Ilse Jahn. Geschichte der Biologie. Theorie, Methoden, Institutionen, Kurzbiographien, Nikol-VG-Spektrum 2000, ISBN 3-437-20489-0 (ням.)

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці