Пясчанік звычайны

(Пасля перасылкі з Trox sabulosus)

Пясчанік звычайны (Ochodaeus chrysomeloides) — від жукоў з сямейства Пясчанікі (Trogidae).

Пясчанік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trox sabulosus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1553806
EOL  144860

Апісанне

Жук чорнай афарбоўкі даўжынёй 8-11 мм[1]. Вусікі іржава-рудыя[2][3]. Цотныя міжраддзі баразёнак надкрылляў менш выпуклыя, чым няцотныя. Кропкі на падвойных баразёнках надкрылляў шырэйшыя за міжраддзі[1][3]. Грудкі на высокіх міжраддзях у бурых валасінках[3].

Цела лічынкі злёгку выгнута і пакрыта густымі валасінкамі, даўжыня яго да 14 мм. Галава бура-жоўтая. Натварнік у форме трапецыі[4]. Першы тэргіт брушка лічынак з двума радамі шыпікаў, што адрознівае гэты від ад іншых блізкіх відаў роду Trox[5].

Пашырэнне

Шырока распаўсюджаны ў стэпавай і тайговай зонах ў Еўразіі[3][2].

Лічынкі развіваюцца пад высахлымі трупамі[4].

Падвіды

Адрозніваюць два-тры падвіды[6][7]. Падвід Trox sabulosus ussuriensis разглядаецца часам у рангу самастойнага віду[2].

  • Trox sabulosus fujiokai Ochi, 2000
  • Trox sabulosus sabulosus (Linnaeus, 1758)
  • Trox sabulosus ussuriensis Balthasar, 1931

Крыніцы