Thymus pulcherrimus

Thymus pulcherrimus — від раслін сямейства ясноткавыя (Lamiaceae), пашыраны ў Цэнтральнай Еўропе[3]. Этымалогія: лац.: pulcherrimus — «самы прыгожы»[4].

Thymus pulcherrimus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thymus pulcherrimus Schur, 1859


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5372421
IPNI  461561-1
TPL  kew-205307

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна 1,5-10 см даўжынёй. Сцяблы сцелюцца, некалькі адраўнелыя. Бакавыя жылкі зліваюцца паміж сабой па краі ліста, утвараючы жылку, якая аблямоўвае ліст. Расліна мезафільная, з чарашковым яйцападобным або яйцападобна-трохкутным тонкім лісцем, 5-10 даўжынёй, 3-6 мм шырынёй, з 2-6 кветаноснымі парасткамі 2-6 см вышынёй, апушанымі на 2 процілеглых гранях папераменна ад міжвузелля да міжвузелля. Арэхі шарападобныя або злёгку авальныя, 0,7-0,9 × 0,6-0,7 мм, паверхня ячэістая, слабабліскучая, цёмна-карычневая. 2n =56, 60[5].

Распаўсюджанне

Еўропа: Польшча, Чэхія, Славакія, Украіна, Румынія[3]. Гэты таксон занесены ў Чырвоную кнігу Украіны як крытычна пагражаемы[6].

Ва Украіне расце на субальпійскіх лугах і агаленнях — у Карпатах.

Зноскі