The Beatles

брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 1960 г

«The Beatles» (бел.: Бітлз) — брытанскі рок-гурт з Ліверпуля, заснаваны ў 1960 годзе. У складзе Джона Ленана, Пола Мак-Картні, Джорджа Харысана і Рынга Стара, яны лічацца адным з найвялікшых і самых ўплывовых калектываў рок-эпохі. Гурт пачынаў са скіфлу і рок-н-ролу 1950-х гадоў, пазней «The Beatles» сталі эксперыментаваць з рознымі жанрамі, пачынаючы з поп балад і заканчваючы псіхадэлічным рокам і хард-рокам, часам выкарыстоўваючы класічныя элементы інавацыйнымі спосабамі. У пачатку 1960-х гадоў іх велізарная папулярнасць атрымала назву «Бітламаніі» (англ.: Beatlemania), але, калі з часам іх песні сталі больш вытанчанымі, «The Beatles» сталі ўспрымацца як увасабленне ідэалаў сацыякультурнай рэвалюцыі той эпохі.

The Beatles
Выява лагатыпа
«The Beatles» у Стакгольме ў 1963 годзе (фота Бо Трэнтэра).
«The Beatles» у Стакгольме ў 1963 годзе (фота Бо Трэнтэра).
Асноўная інфармацыя
Жанрырок-музыка, поп-музыка[1], хард-рок[2], рок-н-рол[3], блюз-рок, біт[d][4], фолк-рок, псіхадэлічны рок[5], народная музыка і эксперыментальны рок[d]
Краіна Вялікабрытанія
АдкульЛіверпул
ЛэйблыApple Records[d], Capitol Records, Parlophone, United Artists Records[d], Vee-Jay Records[d], Polydor Records[d], Parlophon[d] і I Dischi dello Zodiaco[d]
КіраўнікBrian Epstein[d][6]
Склад
thebeatles.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаючы з 1960 года, «The Beatles» на працягу трох гадоў зараблялі сабе рэпутацыю, граючы ў клубах Ліверпуля і Гамбурга. У канцы 1962 года яны здолелі заваяваць папулярнасць у Вялікабрытаніі дзякуючы хіту «Love Me Do». З ростам Бітламаніі на тэрыторыі Брытаніі на працягу наступнага года яны набылі мянушку «цудоўная чацвёрка» (англ.: Fab Four), а ў пачатку 1964 года «The Beatles» ужо сталі міжнароднымі зоркамі, якія рыхтаваліся да «брытанскага ўварвання» на поп-рынак Злучаных Штатаў. З 1965 года «The Beatles» выпусцілі тое, што большасць крытыкаў прызнае іх лепшымі матэрыяламі, у тым ліку такія інавацыйныя альбомы як «Rubber Soul» (1965), «Revolver» (1966), «Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band» (1967), «The Beatles (White Album)» (1968), і «Abbey Road» (1969). Пасля распаду гурта ў 1970 годзе, кожны з музыкантаў працягнуў сольную кар’еру. У 1980 годзе каля свайго дома быў забіты Джон Ленан, у 2001 годзе ад рака памёр Джордж Харысан. Пол Мак-Картні і Рынга Стар працягваюць займацца творчасцю і пішуць музыку.

Па даных RIAA «The Beatles» займае першае месца ў спісе самых прадаваных груп у Злучаных Штатах, а колькасць іх прададзенага медыякантэнту перавышае 177 мільёнаў адзінак. Яны маюць найбольшую колькасць альбомаў, якія лідзіравалі ў брытанскіх чартах і прадалі больш песень на тэрыторыі Вялікабрытаніі, чым любая іншая група. У 2008 годзе «The Beatles» узначалілі спіс самых паспяховых артыстаў па версіі часопіса «Billboard». У спіс іх узнагарод таксама ўваходзяць 10 прэмій «Грэмі», прэмія «Оскар» за лепшую музыку да фільма і 15 узнагарод Айвара Навела. Калектыў увайшоў у спіс 100 самых уплывовых людзей 20 стагоддзя па версіі часопіса «Time», а агульны аб’ём продажаў адзінак медыякантэнту, звязанага з групай, ужо перавысіў адзін мільярд асобнікаў. У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў «The Beatles» на 1 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.

Біяграфія

Вытокі (1956—1960)

Карані ансамблю вырастаюць з сярэдзіны 1950-х гадоў, эпохі рок-н-ролу, якая стварыла светапогляд і музычныя густы будучых Beatles. Увесну 1956 года Джон Ленан упершыню пачуў песню «Heartbreak Hotel» Элвіса Прэслі, якая, па яго словах, значыла канец яго папярэдняга жыцця (цікава адзначыць, што пачуты ім раней Біл Хейлі — самы папулярны выканаўца рок-н-ролу да Прэслі — не надта яго ўразіў). Да таго часу Джон граў на губным гармоніку і банджа, цяпер ён пачаў асвойваць гітару. У сакавіку 1957 года разам з таварышамі па ліверпульскай школе ён заснаваў гурт «Quarrymen»[7], названы так у гонар іх школы, «Quarry Bank». «Quarrymen» гралі скіфл — брытанскі варыянт аматарскага рок-н-ролу — і стараліся быць падобнымі да тэддзі-бояў. Улетку 1957 года Ленан падчас аднаго з першых канцэртаў «Quarrymen» пазнаёміўся з 15-гадовым Полам Мак-Картні, які ўразіў Джона веданнем «акордаў» і «слоў» апошніх навінак рок-н-ролу (у прыватнасці, песні «Twenty-Flight Rock» Эдзі Кокрана) і тым, што той быў яўна больш развіты музычна (Пол таксама граў на трубе і фартэпіяна). Праз год да іх далучыўся сябар Пола, Джордж Харысан. Менавіта гэтыя трое сталі асноўным касцяком гурту, для астатніх жа ўдзельнікаў «Quarrymen» рок-н-рол быў часовым падросткавым захапленнем, і неўзабаве яны пакінулі калектыў.

«Quarrymen» перыядычна гралі на розных вечарынах, вяселлях, грамадскіх мерапрыемствах, да сапраўдных канцэртаў і запісаў справа не ішла (праўда, у 1958 годзе за свае грошы яны запісалі пласцінку з дзвюма песнямі); некалькі разоў удзельнікі разбягаліся (Харысан пэўны час меў свой гурт). Ленан і Мак-Картні, пачалі разам пісаць свае песні па прыкладзе сваіх куміраў Бадзі Холі і Эдзі Кокрана (тыя не толькі спявалі, але і самі гралі на гітарах і самі сачынялі песні, што было было дастаткова незвычайна на той час). Пры гэтым яны вырашылі даваць сваім песням падвойнае аўтарства, гэтаксама, як гэта рабілі амерыканскія аўтарскія калектывы кшталту Лейбера і Столера. Пад канец 1959 года ў гурт увайшоў малады мастак Сцюарт Саткліф, з якім Ленан разам вучыўся ў арт-каледжы. Саткліф не вельмі добра валодаў гульнёй на бас-гітары, і гэта неаднаразова выклікала раздражненне Мак-Картні. У такім выглядзе склад ансамбля аказаўся амаль што поўным: Джон Ленан (вакал, рытм-гітара), Пол Мак-Картні (вакал, піяніна, гітара), Джордж Харысан (лідар-гітара), Сцюарт Саткліф (бас-гітара), — аднак была праблема знайсці ўдарніка, што прымушала музыкантаў нават рабіць конкурсы на сцэне, каб запрасіць каго-небудзь з гледачоў пайграць на барабанах.

Гурт актыўна спрабаваў увайсці ў канцэртна-клубнае жыццё Ліверпуля. Адзін за адным праходзілі конкурсы таленту, але гурту ўвесь час не шанцавала. Такія больш сур’ёзныя мерапрыемствы прымусілі музыкантаў задумацца, ці падыходзіць сцэнічнае імя, бо да «Quarry Bank» ніхто з удзельнікаў ніякага дачынення ўжо не меў. Так, напрыклад, на мясцовым тэлевізійным конкурсе ў снежні 1959 года гурт выступіў пад назвай «Johnny and the Moondogs», якая змянялася на іншыя назвы падчас наступных концэртаў. Назва «Beatles» з’явілася праз некалькі месяцаў, у красавіку 1960 года. Нават сёння няма адназначнага адказу, хто ж прыдумаў гэта слова. Як успаміналі ўдзельнікі гурту, аўтарамі неалагізму былі Саткліф і Ленан, якія хацелі прыдумаць назву, якая б мела адразу некалькі значэнняў. Напрыклад, гурт Бадзі Холі «The Crickets» («цвыркуны», аднак для англічан быў і другі сэнс — «крыкет»). Выбар выпаў на «beetles». Аднак проста слова Beetles («жукі») не мела ніякага дадатковага сэнсу; толькі замена «e» на «a» дала арыгінальнае слова: калі вымаўляць яго, то чулася «beetles», але ў надрукаваным выглядзе адразу заўважаўся корань «beat» (як біт-музыка). Прамоўтары знаходзілі імя занадта кароткім і «някідкім», таму музыкі былі прымушаны спачатку змяняць сваю назву на афішах на больш рэкламную — «Long John and The Silver Beetles». Гурт атрымліваў усё больш і больш прапаноў выступіць — як правіла, у пабах і маленькіх клубах. У красавіку 1960 года «Beatles» паехалі ў сваё першае невялікае турнэ па Шатландыі ў якасці гурту Джонні Джэнтла. Майстэрства «Beatles» як музыкантаў хутка ўзрастала, і ўсё адно яны працягвалі заставацца адным з многіх нікому не вядомых рок-н-рольных гуртоў Ліверпула.

Гамбург (1960—1962)

Улетку 1960 года «The Beatles» атрымалі прапанову выступаць у Гамбургу, дзе гаспадары клубаў былі зацікаўлены ў прафесійных англамоўных рок-н-рольных ансамблях; той факт, што ў Гамбургу ўжо гралі некалькі ліверпульскіх гуртоў, аказаўся на руку «The Beatles». Аднак гэта ж прымусіла іх тэрмінова шукаць барабаншчыка, каб адпавядаць прафесійнаму кантракту. Так яны ўзялі да сябе Піта Бэста, сына гаспадара клубу «Касба». 16 жніўня «The Beatles» паехалі ў Германію, а ўжо на наступны дзень адбыўся іх першы канцэрт у гамбургскім клубе «Indra», у якім гурт граў першы месяц, затым да канца года «Beatles» былі звязаны з клубам «Kaiserkeller» паводле кантракту.

Графік выступаў быў надзвычай шчыльным: як правіла, у клубе адну гадзіну выступаў адзін гурт, наступную гадзіну — іншы, так на працягу 12 гадзін. Удзельнікі «The Beatles» жылі ў адным цесным пакоі, які змяшчаўся ў будынку кінатэатру. На сцэне музыкам прыходзілася граць шмат матэрыялу, таму акрамя рок-н-ролаў (імі выконваліся амаль што ўсе запісы з альбомаў Літл Рычарда, Чака Беры, Карла Перкінса і г. д., яны гралі блюзы, рытм-н-блюзы, народныя песні, старыя эстрадныя і джазавыя нумары, змяняючы іх у стылістыцы рок-н-ролу. Часам звычайныя песні ў фармате рок-н-ролу ператвараліся ў імправізацыі на паўгадзіны; пры гэтым хлопцы звярнулі ўвагу на тое, што немцам падабалася асабліва гучная і актыўная музыка. Свае ўласныя песні «The Beatles» не выконвалі, паколькі, паводле іх слоў, не было імпэту з той жа прычыны — у тагачаснай музыцы і так было шмат выдатных песень. Менавіта такая штодзённая праца і магчымасць граць музыку любога жанру сталі адным з галоўных прычын у станаўленні таленту «The Beatles».

У Гамбургу ўдзельнікі ансамбля пазнаёміліся з гуртам студэнтаў мясцовага арт-каледжа — Астрыд Кірхнер і Клаусам Форманам, якія адыгралі значную ролю ў біяграфіі гурту. Кірхнер неўзабаве стала сяброўкай Саткліфа і гэта яна прапанавала праз год новыя доўгія прычоскі, а затым і пінжакі без каўнеру і лацканаў паводле моды П’ера Кардэна. Усе гэтыя рэчы спярша выпрабоўваў на сабе Саткліф, і толькі затым яны прымаліся ўсім гуртам (хаця Бэст так і не згадзіўся на доўгую чолку).

Пасля вяртання ў снежні 1960 года ў Ліверпул «The Beatles» аказаліся ў ліку самых актыўных і амбіцыйных мясцовых гуртоў, якія спаборнічалі па рэпертуары, гуку і колькасці прыхільнікаў. Варта заўважыць, што ўсе ліверпульскія гурты гралі ледзьве не адны і тыя ж (амерыканскія) песні, аднак канкурэнцыя ішла яшчэ такім чынам: хто якую песню першым «знойдзе» і зробіць «сваёй». Лідарамі лічыліся «Rory Storm and the Hurricanes», яны гралі ў найлепшых клубах Ліверпула, а таксама Гамбурга — менавіта там «The Beatles» пазнаёміліся з іх барабаншчыкам — Рынга Старам, з якім хутка пасябравалі і сталі праводзіць разам час.

У красавіку 1961 года «The Beatles» паехалі на другія гастролі ў Гамбург, дзе выступалі тры месяцы ў клубе «Top Ten». Менавіта ў Гамбургу адбыўся першы прафесійны запіс «Бітлз» — у якасці ансамблю акампанемента спевака Тоні Шэрыдана. Шэрыдан выступаў як рок-н-рольны спявак для ўнутранага заходненямецкага рынку. Запіс праходзіў пад кіраўніцтвам Берта Кемпферта, які і выбраў «The Beatles». Падчас запісу гурту далі магчымасць запісаць некалькі сваіх уласных кампазіцый (Ленан таксама заспяваў «Ain’t She Sweet»). Першым вынікам запісаў стаў сінгл «My Bonnie / The Saints», які выйшаў у чэрвені 1961 года ў Заходняй Германіі. На вокладцы было пазначана: Тоні Шэрыдан і «The Beat Brothers». Калі гастролі скончыліся, Саткліф вырашыў застацца ў Гамбургу з Кірхнер і, такім чынам, кінуць сваю музычную дзейнасць у гурце. Дарагая бас-гітара, якую Саткліф купіў на свае грошы, перайшла да Мак-Картні. Праз год, 10 красавіка 1962 года Саткліф памёр у Гамбургу ад крывавылівання ў мозг.

З 14 ліпеня 1961 года квартэт пачаў рэгулярныя выступы ў ліверпульскім клубе «The Cavern». 27 ліпеня адбыўся канцэрт у ліверпульскай залы «Litherland Town Hall», які стаў першым па-сапраўднаму вялікім поспехам «The Beatles» — мясцовыя газеты назвалі «The Beatles» найлепшым рок-н-рольным ансамблем Ліверпула.

У лістападзе 1961 года першым менеджарам «The Beatles» стаў Браян Эпстайн (Алан Уільямс, які спачатку дапамагаў гурту, не быў менеджарам, ён толькі выконваў абавязкі канцэртнага прамоўтэра і тур-агента, але ніяк не быў звязаны абавязкамі з гуртам).

Дасягненні The Beatles

  • Кампазіцыя The Beatles «A Day in the Life» прызнана найлепшай брытанскай песняй усіх часоў. Гэтае рашэнне экспертнага савета часопіса «Q» саспела ў падыходзячы мамент — цытуючы загалоўкі адразу двух «бітлаўскіх» трэкаў зборнік «HELP: A Day in the Life» як раз пачаў штурмаваць вяршыні чартаў
  • У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» апублікаваў 500 найлепшых песняў усіх часоў і народаў. У спісе ў «The Beatles» больш за ўсіх песень — 23.

Дыскаграфія

Прадстаўлены афіцыйныя пласцінкі, выдадзеныя ў Вялікабрытаніі лэйбламі «Parlophone» і «Apple». Дыскаграфіі ў іншых краінах (перш за ўсё ЗША) значна адрозніваліся ад брытанскай.

Сінглы

Прадстаўлены ўсе афіцыйныя сінглы, выдадзеныя ў 1962—1970 гадах.

ГодНазва
1962Love Me Do / P. S. I Love You
1963Please Please Me / Ask Me Why
1963From Me to You / Thank You Girl
1963She Loves You / I’ll Get You
1963I Want to Hold Your Hand / This Boy
1964Can’t Buy Me Love / You Can’t Do That
1964A Hard Day’s Night / Things We Said Today
1964I Feel Fine / She’s a Woman
1964If I Fell / Tell Me Why
1965Ticket to Ride / Yes It Is
1965Help! / I’m Down
1965Day Tripper / We Can Work It Out
1966Paperback Writer / Rain
1966Yellow Submarine / Eleanor Rigby
1967Strawberry Fields Forever / Penny Lane
1967All You Need Is Love / Baby You’re a Rich Man
1967Hello Goodbye / I Am the Walrus
1968Lady Madonna / The Inner Light
1968Hey Jude / Revolution
1969Get Back / Don’t Let Me Down
1969The Ballad of John and Yoko / Old Brown Shoe
1969Something / Come Together
1970Let It Be / You Know My Name

Альбомы

Прадстаўлены ўсе афіцыйныя альбомы (таксама самастойныя міні-альбомы (EP), якія не дубліруюць сінглы і пласцінкі; за выключэннем перавыданняў).

ГодНазваЗаўвагі
1963Please Please MeСтудыйны альбом
1963With the BeatlesСтудыйны альбом
1964Long Tall SallyСтудыйны міні-альбом
1964A Hard Day's NightСтудыйны альбом; першы бок плыткі — гукавая дарожка да аднайменнага фільму
1964Beatles For SaleСтудыйны альбом
1965Help!Студыйны альбом; першы бок плыткі — гукавая дарожка да аднайменнага фільму
1965Rubber SoulСтудыйны альбом
1966RevolverСтудыйны альбом
1966A Collection of Beatles OldiesЗборнік
1967Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club BandСтудыйны альбом
1967Magical Mystery TourСтудыйны міні-альбом (2 плыткі), гукавая дарожка да аднайменнага фільма
1968The BeatlesСтудыйны альбом (2 плыткі), яшчэ вядомы як «White Album» («Белы альбом»)
1969Yellow SubmarineСтудыйны альбом, гукавая дарожка да аднайменнага фільма
1969Abbey RoadСтудыйны альбом, па часе запісаны апошнім з усіх альбомаў гурту
1970Let It BeСтудыйны альбом, гукавая дарожка да аднайменнага фільма, альбом запісаны раней за «Abbey Road», але выдадзены апошнім са студыйных альбомаў гурту
1973The Beatles 1962—1966Зборнік, анталогія песень 1962—66 гадоў (2 плыткі), яшчэ вядомы як «Red Album» («Чырвоны альбом»)
1973The Beatles 1967—1970Зборнік, анталогія песень 1967—70 гадоў (2 плыткі), яшчэ вядомы як «Blue Album» («Блакітны альбом»)
1976Magical Mystery TourДапоўненае выданне двайнога міні-альбома 1967 года; у гэтым фармаце плыткі ўпершыню выйшаў у ЗША ў 1967 годзе
1976Rock’n’rollЗборнік (2 плыткі)
1977The Beatles at the Hollywood BowlЗапісы з канцэртаў у Галівудзе (23 жніўня 1964 і 30 жніўня 1965)
1977Love SongsЗборнік (2 плыткі)
1978RaritiesЗборнік рэдкіх запісаў і адваротных бакоў сінглаў
1979Hey JudeЗборнік (упершыню выйшаў у ЗША ў 1970)
1980The Beatles' BalladsЗборнік
1982Reel MusicЗборнік песень з фільмаў
198220 Greatest HitsЗборнік
1988Past Masters, Volume OneЗбор песень 1962—65 гадоў, якія не трапілі на арыгінальныя альбомы
1988Past Masters, Volume TwoЗбор песень 1966—70 гадоў, якія не трапілі на арыгінальныя альбомы
1994Live at the BBCЗборнік радыёвыступаў 1962—66 гадоў на «Бі-бі-сі» (2 плыткі)
1995Anthology 1Зборнік — анталогія студыйных дубляў, канцэртных і іншых рэдкіх запісаў 1958—1964 гадоў, якія раней не выдаваліся
1996Anthology 2Зборнік — анталогія студыйных дубляў і рэдкіх запісаў 1965—1968 гадоў, якія раней не выдаваліся
1996Anthology 3Зборнік — анталогія студыйных дубляў і рэдкіх запісаў 1988—1970 гадоў, якія раней не выдаваліся
20001Зборнік сінглаў, якія занялі 1-е месца ў ЗША і/або Вялікабрытаніі
2003Let It Be… NakedСтудыйны альбом у арыгінальнай канцэпцыі альбома «Let It Be» з запісаў 1969 года

Фільмаграфія

Гэты спіс складаецца з афіцыйна выдадзеных фільмаў з удзелам The Beatles.

ГодБеларуская назваАрыгінальная назваЗаўвагі
1964Вечар цяжкАга дняA Hard Day’s NightМастацкі кінафільм
1965Дапамажыце!Help!Мастацкі кінафільм
1967Магічнае таямнічае падарожжаMagical Mystery TourМастацкі тэлефільм
1968Жоўтая падводная лодкаYellow SubmarineМультыплікацыйны фільм
1970Няхай будзе такLet It BeДакументальны кінафільм
1996АнталогіяAnthologyДакументальна-біяграфічны тэлефільм

Гл. таксама

Зноскі

  • (unspecified title) — С. 137. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  • (unspecified title) — С. 2. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  • (unspecified title) — С. 113. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  • http://www.brianepstein.com/
  • Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак unterberger_biography няма тэксту
  • Літаратура

    • Антология «Битлз» (Пер. с англ. У. В. Сапциной). М: РОСМЭН, 2002 (руск.)
    • Воробьева, Т. История ансамбля «Битлз». Л.: Музыка, 1990. (руск.)
    • Дэвис, Х. Авторизованная биография «Битлз» (Пер. с англ. В. Н. Чемберджи, В. В. Познера). М.: Радуга, 1990. (руск.)
    • Дэвис, Х. «Битлз» (Пер. с англ. С. В. Калинина). — 2-е изд. — Мн.: ООО «Попурри», 2001. — 560 + 40 с — ISBN 0-393-31571-1. (руск.)
    • Багиров А. (Багир-Заде А. Н.) «Битлз» — любовь моя. — Мн.: Ред. журн. «Парус», 1993. — 207 с (руск.)
    • Буркин Ю., Фадеев К. Осколки неба, или Подлинная история 'БИТЛЗ'. Издательство: АСТ, 1997. — 560 с ISBN 5-15-000453-7. (руск.)
    • Krasker, Eric, Les Beatles — Enquête sur un mythe 1960—1962, Paris, Séguier, 2003. ISBN 2-84049-373-X (фр.)
    • Krasker, Eric, The Beatles — Fact and Fiction 1960—1962, Paris, Séguier, 2009. ISBN 978-2-84049-523-9 (англ.)

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці