Пылюшнік

род раслін
(Пасля перасылкі з Thalictrum)

Пылю́шнік[4][5] (Thalictrum) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Пылюшнік

Пылюшнік светлы (Thalictrum lucidum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum Tourn. ex L., 1753

Сінонімы
  • Anemonella Spach
  • Piuttia Mattei
  • Schlagintweitiella Ulbr.
  • Stipularia Delpino
  • Syndesmon (Hoffmanns. ex Endl.) Britton
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18658
NCBI  46968
EOL  38035
GRIN  g:12028
IPNI  33250-1

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй да 2,5 м. Сцябло прамастойнае, голае або аблісцелае. Лісце складанае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, у складаных суквеццях. Колер кветак белы, жоўты, ружовы, светла-бэзавы. Калякветнік складаецца з 4 (5) рана ападаючых лісцікаў.Формула кветкі: . Тычынкі шматлікія, даўжэйшыя за лісцікі калякветніка. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны пераважна на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца у Паўднёвай Афрыцы. Не патрабавальныя да ўмоў[5]. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна[5].

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 157 відаў[6]:

Пылюшнік жоўты (Thalictrum flavum)
Thalictrum glaucum
Thalictrum delavayi
Thalictrum thalictroides

У базе даных The Plant List від Thalictrum thalictroides (L.) A.J.Eames & B.Boivin прызнаны сінонімам віду Anemonella thalictroides (L.) Spach[7].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі