TeX

TeX (чытаецца як Тэх; ад грэч. τέχνη — «мастацтва», «майстэрства»)[1] — сістэма камп'ютарнай вёрсткі, задуманая і ў значнай ступені распрацаваная Дональдам Кнутам[2], выпушчаная ў 1978. Унутры самой сістэмы вёрсткі яе імя фарматуецца як ΤΕΧ.

TeX (Тэх)
Лагатып TeX
Тыпкамп'ютарная вёрстка
АўтарДональд Эрвін Кнут
РаспрацоўшчыкДональд Кнут
Напісана напершапачаткова WEB
Аперацыйная сістэмакросплатформавая
Першы выпуск1978
Апошняя версія3.1415926 (сакавік 2008)
Станпадтрымліваецца
Ліцэнзіяліберальная
Сайтtug.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разам з мовай апісання шрыфтоў METAFONT і сямействам гарнітур Computer Modern, TeX распрацоўваўся з дзвюма галоўнымі мэтамі: каб кожны мог ствараць высакаякасныя кнігі, прыкладаючы разумны мінімальны аб'ём намаганняў, а таксама стварэнне сістэмы, вынік працы якой быў бы аднолькавы на ўсіх камп'ютарах, цяперашніх і будучых.[3]

TeX — распаўсюджаны сродак, з дапамогай якога набіраюцца складаныя матэматычныя формулы; TeX лічыцца адной з самых складаных лічбавых тыпаграфскіх сістэм у свеце.[4] TeX шырока выкарыстоўваецца ў навуковым свеце, асабліва ў матэматыцы, камп'ютарных навуках, фізіцы, статыстыцы, эканоміцы, тэхнічных навуках. TeX выкарыстоўваецца і для многіх іншых задач вёрсткі, часцей за ўсё ў выглядзе LaTeX'а і іншых пакетаў шаблонаў.

TeX — свабоднае праграмнае забеспячэнне.

Зноскі