Грабеншчык

род раслін
(Пасля перасылкі з Tamarix)

Грабе́ншчык[3][4], тамарыкс[3][4], тамарыск[3][4] (Tamarix) — род кветкавых раслін сямейства Грабеншчыкавыя (Tamaricaceae)[3][4].

Грабеншчык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tamarix L., 1753

Сінонімы
Tamariscus P.Mill., 1754
Наменклатурны тып
Tamarix gallica L. Sp. Pl. 1: 270–271. (1753)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22303
NCBI  63084
EOL  60977
IPNI  38986-1

Батанічнае апісанне

Вечназялёныя (або скідваюць на зіму парасткі) кусты і дрэвы вышынёй да 10 (12) метраў са шматлікім доўгімі тонкімі галінкамі. Каранёвая сістэма моцна разгалінаваная, глыбокая. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лускападобнае, сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя або белыя. Суквецце — доўгая гронка. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае.

Грабеншчык галінасты (Tamarix ramosissima)

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны паўпустынях, пустынях, стэпах Азіі і Афрыкі, на поўдні Еўропы. У якасці дэкаратыўных раслін інтрадукаваны ў іншых рэгіёнах. Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і солеўстойлівыя расліны. Абмярзаюць, але добра аднаўляюцца. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі. Насенне прарастае доўга і хутка губляе ўсходжасць.

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўныя і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. У кары і галах на лісці маюцца дубільныя рэчывы (да 40—70 %[3]). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ[3].

Віды

Tamarix aphylla
Tamarix gracilis
Грабеншчык Мейера (Tamarix meyeri)

Паводле сайта WFO у род уваходзяць віды:

  • Tamarix africana Poir.
  • Tamarix alii Qaiser
  • Tamarix amplexicaulis Ehrenb.
  • Tamarix androssowii Litv.
  • Tamarix angolensis Nied. ex Engl.
  • Tamarix aphylla (L.) H.Karst.
  • Tamarix aralensis Bunge
  • Tamarix arborea (Sieber ex Ehrenb.) Ehrenb. ex Bunge
  • Tamarix arceuthoides Bunge
  • Tamarix aucheriana (Decne. ex Walp.) B.R.Baum
  • Tamarix austromongolica Nakai
  • Tamarix baluchistanica Qaiser
  • Tamarix boveana Bunge
  • Tamarix canariensis Willd.
  • Tamarix chinensis Lour.
  • Tamarix dalmatica B.R.Baum
  • Tamarix dioica Roxb. ex Roth
  • Tamarix elongata Ledeb. — Грабеншчык выцягнуты[3]
  • Tamarix ericoides Rottler
  • Tamarix gallica L. typus
  • Tamarix gansuensis H.Z.Zhang ex P.Y.Zhang & M.T.Liu
  • Tamarix getula Batt.
  • Tamarix gracilis Willd.
  • Tamarix hampeana Boiss. & Heldr.
  • Tamarix hispida Willd.
  • Tamarix indica Willd.
  • Tamarix jintaensis P.Y.Zhang & M.T.Liu
  • Tamarix karelinii Bunge
  • Tamarix kasakhorum Gorschk.
  • Tamarix kermanensis B.R.Baum
  • Tamarix korolkowii Regel & Schmalh.
  • Tamarix kotschyi Bunge
  • Tamarix laxa Willd. — Грабеншчык рыхлы[3]
  • Tamarix leptostachya Bunge
  • Tamarix mannifera Ehrenb. ex Bunge
  • Tamarix mascatensis Bunge
  • Tamarix meyeri Boiss. — Грабеншчык Мейера[3]
  • Tamarix mongolica Nied.
  • Tamarix pakistanica Qaiser
  • Tamarix parviflora DC.
  • Tamarix passerinoides Delile
  • Tamarix ramosissima Ledeb. — Грабеншчык галінасты[3]
  • Tamarix rosea Bunge
  • Tamarix sachensis P.Y.Zhang & M.T.Liu
  • Tamarix salina Dyer
  • Tamarix sarenensis Qaiser
  • Tamarix senegalensis DC.
  • Tamarix smyrnensis Bunge
  • Tamarix stricta Boiss.
  • Tamarix sultanii Qaiser
  • Tamarix szovitsiana Bunge
  • Tamarix taklamakanensis M.T.Liu
  • Tamarix tarimensis P.Y.Zhang & M.T.Liu
  • Tamarix tenuissima Nakai
  • Tamarix tetragyna Ehrenb.
  • Tamarix tetrandra Pall. ex M.Bieb.
  • Tamarix usneoides E.Mey. ex Bunge

Зноскі

Літаратура

  • Вынаеў Г. У. Грабе́ншчык, тамарыкс, тамарыск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 379. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Чахоўскі А. А. Грабе́ншчык, тамарыкс, тамарыск // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 112. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Род 900. Гребенщик — Tamarix L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XV. — 742 с. — 4 000 экз.
  • Род Тамарикс, Гребенщик — Tamarix L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 213. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.