TIBO
- Старонка
- Размовы
Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TIBO — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, прысвечанае тэлекамунікацыям, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям. Ладзіцца ў Мінску з 1994 года. Арганізатары — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі.
У выстаўцы бяруць удзел прадпрыемствы-вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў, праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі разнастайных інфармацыйны-камунікацыйных тэхналогій з розных краін свету.
У межах выставачнага форуму з 2003 праводзіцца конкурс інтэрнэт-рэсурсаў, па выніках якога адбываецца ўручэнне «Інтэрнэт-прэміі TIBO»[1][2].
Падчас форуму праходзяць такія мерапрыемствы, як семінары, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі[3].