Skyfall (песня)

«Skyfall» — песня, выкананая спявачкай Адэль, якая стала галоўнай тэмай фільма пра Джэймса Бонда з аднайменнай назвай[4]. Была выпушчана ў 2012 годзе лэйбламі «XL Recordings і Columbia Records». Трэк быў напісаны Адэль Адкінс і прадзюсарам Полам Эпуартам з аркестроўкай Дж. А. К. Рэдфарда[5]. «Skyfall» была выпушчана 5 кастрычніка ў 0:07 (GMT+1). Песня ганаравана прэміі «Залаты глобус» за найлепшую песню ў рамках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» і атрымала прэмію «Оскар» у той жа катэгорыі.

«Skyfall»
Вокладка сінгла «Skyfall» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы Адэлі
Выпушчаны5 кастрычніка 2012
Мовабрытанскі варыянт англійскай мовы[d]
ФарматCD single, digital download, 7" vinyl single
ЗапісаныМай-жнівень 2012
ЖанрПоп, соўл
Кампазітар
Працягласць4:46
ЛэйблXL, Columbia
ПрадзюсарPaul Epworth
Аўтары песніАдэль Адкінс, Пол Эпуарт
Прафесійныя рэцэнзіі
Адэлі, храналогія сінглаў
«Turning Tables»«Skyfall»
(2012)
Храналогія галоўных тэм бандыяны
«Another Way to Die»
(2008)
«Skyfall»
(2012)

Гісторыя

Адэль упершыню згадала, што запісвае «спецыяльны праект» у верасні 2011 у інтэрв'ю для The Jonathan Ross Show, прывядучы тым самым СМІ да меркавання, што яна будзе запісваць тэму для фільма[6]. Пазней, у красавіку 2012, яна распавяла NRJ, што выпусціць новы сінгл да канца 2012 года, але ён не будзе з'яўляцца часткай новага альбома[7]. Чуткі працягнулі распаўсюджвацца ў верасні 2012, калі яе заўважылі ў студыі Эбі Роўд, дзе Томас Ньюмэн запісваў музыку да фільма «Скайфол»[8].

Па чутках, песня павінна была першапачаткова звацца «Let The Sky Fall». У верасні 2012 года вакаліст групы OneRepublic, Раян Тэдэр напісаў у сваім Twitter, што ён чуў галоўны трэк фільма і тое, што гэта «лепшая тэма фільма пра Джэймса Бонда ў яго жыцці». Прэс-агент Адэль, Пол Мос, таксама згадаў песню ў сваім мікраблогу. Абодва пазней выдалілі паведамленні[9]. Інфармацыя пра вокладку сінгла прасачылася ў анлайн пазней, але дачыненне Адэль да праекта не было афіцыйна пацверджана да 1 кастрычніка[4].

Кампазіцыя

Пасля таго, як Адэль падышла да напісання песні, яна прыцягнула Пола Эпуарта як свайго суаўтара і прадзюсара. Песня была запісана ў студыі Эбі Роўд у Лондане з аркестрам Дж. А. К. Рэдфарда. З аб'явай, што яна будзе выконваць галоўную тэму фільма, Адэль прызналася, што яна была ўстрывожана гэтым праектам з-за ціску тых, хто ўдзельнічалі ў стварэнні тэмы[10].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці