Sarracenia flava

Sarracenia flava — від шматгадовых, насякомаедных, двухдольных раслін роду Sarracenia, сямейства Сарацэніевыя (Sarraceniaceae).

Sarracenia flava
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarracenia flava L., 1753

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21996
NCBI  4359
EOL  584636
IPNI  30118747-2
TPL  kew-2582938

Батанічнае апісанне

Кветка

Драпежная расліна[3] з патоўшчаным сцяблом[4].

Ліст-гарлачык, які служыць пасткай для насякомых, адзіночны, прамы, жаўтлява-зялёнага колеру, часта з цёмна-чырвонымі плямамі і пражылкамі, з’яўляецца пасля першага цвіцення вясной і ў пачатку лета[4].

Кветкі жоўтыя, з жаўтлява-зялёнымі чашалісцікамі, з рэзкім непрыемным пахам[4].

Плод — каробачка дыяметрам 1,4-2 см[4].

Цвіце ў сакавіку і красавіку[4].

Лік храмасом — 2n=26[4][5].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Эндэмік ЗША, вядомы са штатаў Алабама, Фларыда, Джорджыя, Паўночная Караліна, Нью-Джэрсі, Паўднёвая Караліна і Віргінія[6].

Сустракаецца на сітаватым грунце і на балотах[7].

Ахоўны статус

Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды выгляд не мае пагроз да знікнення (статус «LC»", аднак маецца шэраг фактараў, якія могуць пагражаць папуляцыі расліны[7].

Таксанамія

Упершыню апісаны шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем у 1753 годзе[8][9].

Sarracenia flava L., першае згадванне ў Sp. Pl.: 510 (1753)[10].

Сінонімы

Гаматыпныя (заснаваныя на адным і тым жа наменклатурным тыпе)[10]:

  • Sarracenia gronovii var. flava (L.) Alph.Wood (1861)

Гетэратыпныя (заснаваныя на розных наменклатурных тыпах)[10]:

  • Мае 25 гетэратыпных сінонімаў.

Зноскі