Rozhlad

Rozhlad, поўная назва Rozhlad — Serbski kulturny časopis (Агляд — сербскі культурны часопіс) — грамадска-культурны і літаратурны лужыцкі часопіс, які выдаецца ў Германіі. Выходзіць на верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах. Друкуецца ў выдавецтве «Домавіна».

Rozhlad
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
в.-луж.: Rozhlad
Тыпчасопіс
ВыдавецДомавіна (выдавецтва)
Краіна
Заснавана1950
Моваверхнялужыцкая і ніжнелужыцкая
ISSN0557-4250
Узнагароды
Вэб-сайтrozhlad.de

Гісторыя

На старонках часопіса друкуюцца публіцыстычныя артыкулы, якія тычацца гістарычных і бягучых культурных і палітычных пытанняў грамадскага жыцця лужыцкага народа. Часопіс публікуе паэтычныя творы, эсэ, інтэрв'ю і рэцэнзіі.

Часопіс стаў выходзіць з 1950 года. Выданне стала прамым пераемнікам культурных часопісаў «Łužičan» (1860—1881) і «Łužica» (1882—1937). Першым рэдактарам да 1952 года быў лужыцкі пісьменнік Ота Вічаз. У пачатковы перыяд выдання часопіс быў органам лужыцкай грамадска-культурнай арганізацыі Домавіна.У рэдакцыйную калегію гэтага перыяда ўваходзілі вядомыя лужыцкія пісьменнікі Юрый Брэзан і Фрыда Метшк. З моманта свайго заснавання да 1980 года часопіс прытрымліваўся сацыялістычнага кірунку. У 1950 годзе ў часопісе быў апублікаваны артыкул лужыцкага грамадскага дзеяча Яна Шолты «Naš wulki přećel — Wilhelm Pieck» («Наш вялікі сябар — Вільгельм Пік»), які стаў вызначаючым для сацыялістычнага кірунка выдання. Пасля часопіс стаў друкаваным органам грамадскай арганізацыі «Сербалужыцка-рускага сяброўства».

З моманта свайго ўзнікнення у 1950 годзе выданне захавала сваю перыядычнасць срокам двойчы ў месяц. У наш час часопіс друкуецца ў тыпаграфіі Домавіны «Domowina-Verlag». У 2004 годзе тыраж выдання быў 610 экзэмпляраў — гэта колькасць ахоплівае каля 5 % лужыцкіх гаспадарак[1]. У 2005 годзе выданне згадвалась у дакладзе германскага Міністэрства ўнутраных спраў ў якасці прыклада па рэалізацыі еўрапейскай Канвенцыі па абароне нацыянальных меншасцей[1]. У сувязі з рэдакцыйнымі матэрыяльнымі праблемамі тыраж часопіса паступова памяньшаецца і сярод лужыцкага насельніцтва арганізуюцца розныя акцыі з заклікамі падтрымаць выданне часопіса[2].

Галоўныя рэдактары

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 158, ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі