Roblox

камп’ютарная гульня 2006 года

Roblox (Ро́блакс) — гульнявая анлайн-платформа і сістэма стварэння гульняў, якая дазваляе любому карыстальніку ствараць свае ўласныя[⇨] і гуляць у створаныя іншымі гульні[⇨], якія ахопліваюць шырокі спектр жанраў[6]. У некаторых крыніцах Roblox называць метасусветам[7][8]. Станам на жнівень 2020 года ў Roblox больш за 164 млн актыўных карыстальнікаў у месяц[9]; на Кастрычнік 2021 года больш за 226 млн[10]. Усе яны, у агульнай суме, найгралі ў ёй больш за 107 млрд гадзін[11]. Прычым у Roblox гуляюць больш за палову ўсіх дзяцей ЗША ва ўзросце да 16 гадоў[12][13]. Рост яе папулярнасці пачаўся ў другой палове 2010 года[14], а рэзка паскорыўся ў сувязі з пандэміяй COVID-19[15]. Сайт гульнявой платформы займае другое месца па папулярнасці сярод падлеткаў, адразу пасля сайтаў Google, уключаючы YouTube[6].

Roblox
Лагатып «Roblox»
Лагатып «Roblox»
Распрацоўшчыкі
  • Дэвід Базукі
  • Эрык Касэл (2006—2013)
ВыдавецRoblox Corporation
Дата выпуску
Апошняя версія
  • Android: 2.617.654 (21 сакавіка 2024)[4]
  • iOS: 2.618.546 (28 сакавіка 2024)[5]
Жанрысістэма стварэння гульняў, ММО
Узроставыя
рэйтынгі

ACB: PG
CERO: A
ESRB: E
PEGI: 7
USK: 0

Google Play: 12+
App Store: 12+
Тэхнічныя даныя
ПлатформыWindows, macOS, iOS, Android, Xbox One
Рэжымы гульніаднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу
Носьбітлічбавая спампоўка[d]
Кіраваннеклавіятура і мыш, геймпад або сэнсарны экран
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сістэма платформы

Roblox Studio

Roblox Studio — гэта ўласны рухавічок Roblox, які распрацоўваецца і падтрымліваецца Roblox Corporation, які дазваляе кожнаму карыстальніку ствараць і апублікоўваць гульні любых жанраў у неабмежаванай колькасці, але выключна на самой платформе[16]. Гульні кадзіруюцца ў парадыгме аб’ектна-арыентаванага праграмавання, пры выкарыстонні мовы праграмавання Lua для кіравання гульнявым асяроддзем[17]. Карыстальнікі могуць ствараць гульнявыя прадукты, якія ўяўляюць сабой змесціва, якое можна набыць праз разавыя пакупкі, а таксама мікратранзакцыі праз прадукты распрацоўшчыка. Распрацоўшчыкі абменьваюць на сайце Robux (віртуальная валюта), зароблены на розных прадуктах сваіх гульняў, на рэальную валюту праз сістэму Developer Exchange[18] і Premium Exchange. Працэнт даходаў ад пакупак дзеліцца паміж распрацоўшчыкам і Roblox[19][20]. З 1 лістапада 2020 года Roblox Studio больш не падтрымліваецца на Mac OS X 10.10[21].

Гульцы

Roblox дазваляе гульцам купляць, прадаваць і ствараць віртуальныя прадметы. Адзенне можа быць набыта любым гульцом, але прадаваць яе могуць толькі карыстальнікі, якія маюць Premium падпіску[22]. Толькі адміністратары Roblox могуць прадаваць аксэсуары, рыштунак і наборы пад афіцыйным уліковым запісам Roblox[23]. З 2019 года рабіць аксэсуары могуць карыстальнікі, якія былі адабраны Roblox у якасці UGC-стваральнікаў[24]. Прадметы з абмежаваным статусам могуць прадавацца толькі па каталогу або прадавацца ў Builder Club (цяперашні Premium)[25].

Robux — гэта віртуальная валюта ў Roblox, якая дазваляе гульцам купляць розныя прадметы. Гульцы могуць атрымаць Robux з дапамогай рэальных пакупак, іншага гульца, які купляе яго прадметы, або штомесяц зарабляючы Robux з падпіскай[19][26]. Да 2016 года ў Roblox існавала іншая валюта — Tix (скарачэнне ад англ.: Tickets), якую можна было выдаткоўваць на рэчы ў каталогу і на рэкламу. Гульцы зараблялі Tix з дапамогай розных метадаў, напрыклад, штодня наведваючы сайт. Валюта была скасавана 14 красавіка 2016 года, а ўсе рэшткі на балансе былі канфіскаваны[27][28].

Гульні

Дзякуючы свайму статусу гульнявой платформы, Roblox мае мноства гульняў, створаных гульцамі. Па стане на май 2020 года ў кожнай з самых папулярных гульняў у Roblox было больш за 10 мільёнаў актыўных гульцоў у месяц. Станам на лістапад 2021 года ў Roblox ёсць 49 прыгод, якія набралі больш за 1 мільярд наведванняў[29], 26 953 прыгод, якія набралі звыш 100 тысяч наведванняў і 107 737 прыгод, якія набралі 10 тысяч наведванняў[30]. Таксама Roblox згадваў, што на іх платформе ў дзень адпраўляюць больш за 2,5 млрд паведамленняў і 17 мільёнаў гульцоў заводзяць сабе сяброў таксама штодня[30]. У сакавіку 2021 года амерыканскае інтэрнэт-выданне TechCrunch адзначыла, што гульні Roblox у значнай ступені адрозніваюцца ад традыцыйных бясплатных відэагульняў. У лютым 2022 года Roblox падзяліўся аб поспехах за ўвесь 2021 год, дзе гаварылася аб тым, што гульцы правялі ў прыгодах больш за 41 млрд гадзін[31]. Паспяховыя гульні ў Roblox арыентаваны на неадкладную ўцягнутасць у гульню, а дадаванне інструкцый значна зніжае яе ў гульцоў, насуперак агульнапрынятаму меркаванню аб бясплатных гульнях[32].

Падзеі

Roblox часам праводзіць рэальныя і віртуальныя падзеі. Адной з такіх падзей з’яўляецца Roblox Developer Conference (з англ. — «Канферэнцыя распрацоўшчыкаў Roblox»)[33]. Штогод праходзіць прэмія Bloxy Award, на якой выбіраюць лепшых распрацоўшчыкаў і іх гульні. Таксама раней праводзілася віртуальнае паляванне за яйкамі (спынена з 2021)[34] і такія мерапрыемствы, як BloxCon[19].

15 лістапада 2020 года Roblox сумесна з Lil Nas X правялі глабальны канцэрт прама ў гульні, пратэсціраваўшы новую функцыю ў рухавічку[35][36][37].

Распрацоўка

Першы лагатып Roblox з 2004 па 2005[38]
Лагатып Roblox з 2005 па 2006[38]
Лагатып Roblox з 2006 па 2017[38]
Лагатып Roblox з 2017 па 2019[38]
Лагатып Roblox з 2019 па 2022[38]
Лагатып Roblox з 2022[38]

Бэта-версія Roblox была створана сузаснавальнікам Дэвідам Базукі ў 2004 годзе[39]. Базукі пачаў тэсціраваць першыя дэманстрацыі ў гэтым годзе[40].

У сакавіку 2007 года Roblox стаў сумяшчальным з COPPA, з даданнем бяспечнага чата, што абмежавала карыстальнікаў ва ўзросце да трынаццаці гадоў зносінамі шляхам выбару папярэдне вызначаных паведамленняў з меню[41]. У жніўні распрацоўшчыкі Roblox дадалі Клуб будаўнікоў, прэміум-падпіску і ўдасканалілі серверы[42].

У снежні 2011 года Roblox правёў сваю першую Hack Week, штогадовае мерапрыемства, на якім распрацоўшчыкі Roblox працуюць над інавацыйнымі нестандартнымі ідэямі для новых праектаў, якія будуць прадстаўлены кампаніі[43][44].

11 снежня 2012 года Roblox выпусціў версію гульнявой платформы для iOS[45].

1 кастрычніка 2013 года Roblox выпусціў сістэму Developer Exchange, якая дазваляе распрацоўшчыкам абменьваць Robux’ы, заробленыя на іх гульнях, на рэальную валюту[46].

31 мая 2015 года была дададзена функцыя, якая павялічвае графічную дакладнасць рэльефу і змяняе фізічны рухавічок з блокава-арыентаванага стылю на больш плаўны і больш рэалістычны стыль[47]. 20 лістапада Roblox быў запушчаны на Xbox One з першапачатковым выбарам з 15 гульняў, выбраных супрацоўшчыкамі Roblox[48]. Новыя гульні Roblox для гэтай кансолі павінны прайсці працэдуру зацвярджэння і адпавядаць стандартам савета па рэйтынгу забаўляльнага праграмнага забеспячэння[49].

У красавіку 2016 года быў запушчаны Roblox VR для Oculus Rift. На момант выпуску больш за дзесяць мільёнаў гульняў былі даступны ў 3D[50]. Прыкладна ў той жа час функцыя бяспечнага чата была выдалена і заменена сістэмай, заснаванай на белым спісе з наборам прымальных слоў для карыстальнікаў малодшых за 13 гадоў і чорным спісе для іншых карыстальнікаў[51]. У чэрвені гэтага ж года кампанія выпусціла версію, сумяшчальную з Windows 10[52].

З 28 жніўня 2019 года Roblox больш не падтрымлівае Windows XP і Windows Vista[53].

Продаж цацак

У студзені 2017 года Jazwares, вытворца цацак, аб’яднаўся з Roblox Corporation для вырабніцтва цацачных мініфігурак на аснове карыстацкага змесціва, створанага буйнымі распрацоўшчыкамі на платформе[54]. Мініфігуркі маюць канечнасці і суставы, падобныя на мініфігуркі Lego. Мініфігуркі таксама маюць канечнасці і аксэсуары, якія з’яўляюцца ўзаемазаменнымі. Усе наборы ўтрымліваюць код, які можна выкарыстоўваць для атрымання эксклюзіўных віртуальных прадметаў. Ёсць таксама наборы маленькіх скрынак, якія ўтрымліваюць выпадковыя мініфігуркі і могуць утрымліваць рэдкую мініфігурку[55].

Водгукі

Падчас канферэнцыі распрацоўшчыкаў Roblox 2017 года афіцыйныя асобы заявілі, што стваральнікі гульнявой платформы калектыўна зарабілі не менш за 30 мільёнаў даляраў у 2017 годзе[33][56]. Адзін з распрацоўшчыкаў аплаціў сваю вышэйшую адукацыю ва Універсітэце Дзюка са сродкаў ад выпуску гульні[57]. А ўжо летам 2020 года Roblox выплаціў распрацоўшчыкам больш за 250 мільёнаў долараў[58].

Jailbreak быў адной з самых папулярных гульняў на сайце, штодня збіраючы дзясяткі тысяч гульцоў адначасова[6][59][60] яна таксама была паказана на падзеі Roblox «Першаму гульцу падрыхтавацца», заснаванай на аднайменным фільме, хоць і была сустрэтая з крытыкай за складанасць задання і за нявыпраўлены квэст з удзелам цягніка[61]. Пераможцам мерапрыемства стаў карыстальнік r0cu[62].

Узнагароды

Roblox атрымаў наступныя ўзнагароды:

  • Inc. 5000 спіс самых хуткарослых прыватных кампаній Амерыкі (2016, 2017)[63][64]
  • Прэмія Асацыяцыі эканамічнага развіцця акругі Сан-Матэа (SAMCEDA) (2017)[65]
  • Roblox названы інавацыйнай кампаніяй № 9 у свеце, і таксама кампаніяй № 1 у сферы гульняў (2020)[66]

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 28 сакавіка 2024.
  • а б в Knapp, Alex. How Roblox Is Training The Next Generation Of Gaming Entrepreneurs (англ.). Forbes. Forbes (18 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Poindexter, Owen. How Roblox Got a Head Start on Potential $800B Metaverse (англ.). Front Office Sports. Front Office Sports (6 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2021.
  • Walker, Rob. Roblox is one of the biggest metaverse success stories. So why hasn’t it turned a profit? (англ.). Fortune. Fortune (3 чэрвеня 2022).
  • Shadwell, Luke. ROBLOX CONTINUES UPWARD ASCENT WITH 164 MILLION MONTHLY ACTIVE USERS (англ.)(недаступная спасылка). RTrack. RTrack (2 жніўня 2020).
  • Unreleased Roblox ($RBLX) Platform Estimates and data release dashboard from RTrack. (англ.). RTrack. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.
  • Roblox Stats (англ.). Roblox Corporation. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2021.
  • Browning, Kellen. Where Has Your Tween Been During the Pandemic? On This Gaming Site (англ.). The New York Times. The New York Times (16 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2020.
  • Lyles, Taylor. Over half of US kids are playing Roblox, and it’s about to host Fortnite-esque virtual parties too (англ.). The Verge. The Verge (21 ліпеня 2020).
  • Morrison, Chris. How Roblox avoided the gaming graveyard and grew into a $2.5B company (англ.). TechCrunch. TechCrunch (11 ліпеня 2019).
  • Levy, Ari. While parents Zoom, their kids are flocking to an app called Roblox to hang out and play 3D games (англ.). CNBC. CNBC (8 красавіка 2020).
  • Dredge, Stuart. All you need to know about Roblox (англ.). The Guardian (28 верасня 2019).
  • The best Roblox games (англ.). PCGamesN.
  • How to make money with DevEx on Roblox (англ.). Softonic.
  • а б в Roblox: 5 Fast Facts You Need to Know (англ.). Heavy.com (12 ліпеня 2017).
  • Bloomberg - Roblox Unearths $92 Million to Challenge Microsoft’s Minecraft. www.bloomberg.com.
  • Studio is Ending Support for Mac OS X 10.10 (Yosemite) (англ.) (31 жніўня 2020).
  • Roblox: Everything you need to know to keep your child safe (англ.). Metro (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2017.
  • Roblox lets users build their own virtual world (англ.) (17 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017.
  • UGC Catalog is Now Live! (руск.) (15 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2020.
  • Roblox 101: Getting Started With ROBUX and The Builders Club (англ.)(недаступная спасылка). Geek.com (15 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 8 студзеня 2023.
  • Roblox 101: How To Avoid Free Robux Scams (англ.)(недаступная спасылка). Geek.com (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 8 студзеня 2023.
  • HomeGaming The History Of Roblox : From 2004 Until Now (англ.). TechStory (12 сакавіка 2021).
  • Saying Goodbye to Tickets (англ.) (15 сакавіка 2016).
  • Silicon Digital Group Ltd. RoMonitor Stats (англ.). RoMonitor Stats. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.
  • а б A YEAR ON ROBLOX: 2021 IN DATA (англ.). Roblox Blog. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022.
  • Roblox Investor Relations. Roblox Reports Fourth Quarter and Full Year 2021 Financial Results (англ.). ir.roblox.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022.
  • 5 mistakes creators make building new games on Roblox (англ.). TechCrunch.(недаступная спасылка)
  • а б Hobbyist developers will make $30 million via 'Roblox' this year (англ.). Engadget. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox Metaverse Champions is a faction-based Competition event, "replacing" Egg Hunt 2021 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021.
  • Lil Nas X to Play Virtual Concert on Roblox. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020.
  • Roblox to host its first virtual concert, featuring Lil Nas X. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020.
  • "Lil Nas X Will Debut New Single 'Holiday' During Virtual Roblox Concert". Праверана 2020-11-20. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  • а б в г д е Baszucki, David. Our Refreshed Logo (англ.). Roblox Blog (26 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2022. Праверана 26 верасня 2022.
  • Bloomberg - ROBLOX Corp. www.bloomberg.com. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021.
  • How This User-Generated Video Game Is Leading The Way With Innovation and VR. Inc.com. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • SuperAwesome and Roblox join forces on kid-safe advertising. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 4 жніўня 2019.
  • Brandon, LaRouche. Basic ROBLOX Lua Programming (англ.). — 2012. — 237 с. — ISBN 978-0-9854513-0-1.
  • Kathleen Chaykowski. Lua language helps kids create software. SFGate (30 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Mark Milian. Hackathons move beyond Silicon Valley. SFGate (3 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Block-builder Roblox goes mobile in time for the holidays (англ.). VentureBeat. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox is gaming's quiet giant — and it's only getting bigger (англ.). VentureBeat. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox user-generated world moves from blocky terrain to smooth 3D (англ.). VentureBeat (1 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox comes to Xbox One, joins Minecraft in the growing player-made content space on consoles (англ.). VentureBeat (24 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Roblox launches on Xbox One with 15 player-created games — watch us play them (англ.). VentureBeat (27 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Roblox VR Introduces 20 Million Users to Oculus Rift (англ.). Fortune. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016.
  • Roblox (англ.)(недаступная спасылка). Office of the eSafety Commissioner. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 8 студзеня 2023.
  • Grubb, Jeff. After Xbox One success, Roblox now has a dedicated Windows 10 app (англ.). VentureBeat (10 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы November 30, 2018.
  • Support for Windows XP and Vista ending soon (англ.). Roblox Developer Forum (8 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020.
  • Roblox launches toys based on its user-generated games (англ.). VentureBeat (10 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Roblox Toys Wave 2 Hits Store Shelves This August (англ.). Heavy.com (2 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • This game turned players into $50,000-a-month entrepreneurs — now it has a plan to help them make $1.68 million a year. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • A video game you've never heard of has turned three teens into multimillionaires — and it's just getting started. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019.
  • Roblox jumps to over 150M monthly users, will pay out $250M to developers in 2020.(недаступная спасылка)
  • The DeanBeat: Roblox’s kid developers make enough ‘robux’ to pay for college (англ.). VentureBeat (21 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • The Best Roblox Games (англ.). Gamepur. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • 'Roblox Ready Player One' Event: How to Find Copper, Jade & Crystal Key (Location Clues) (англ.). Newsweek (12 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • r0cu Earns Golden Dominus in Roblox Ready Player One Event (англ.). Heavy.com (4 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018.
  • Inc. 5000 2016: The Complete Rankings(недаступная спасылка). www.inc.com. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2018.
  • Inc. 5000 2017: The Complete Rankings(недаступная спасылка). www.inc.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2018.
  • Business Innovators Honored. Bay Meadows. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019.
  • How Roblox proved that virtual goods are a $100 million business. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2020.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці