Казяльцовыя

(Пасля перасылкі з Ranunculaceae)

Казяльцовыя[3] (Ranunculaceae) — сямейства двухдольных адна- і шматгадовых травяністых раслін, радзей кустоў і ліян.

Казяльцовыя

Казялец едкі (Ranunculus acris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculaceae Juss., 1789

Тыпавы род
Даччыныя таксоны

Падсямействы:

  • Coptidoideae Tamura, 1968
  • Glaucidioideae (Tamura) Loconte, 1995
  • Hydrastidoideae Raf., 1815
  • Isopyroideae Schrodinger, 1909
  • Ranunculoideae Arn., 1832

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18410
NCBI  3440
EOL  4377
GRIN  f:944
IPNI  30000277-2
FW  55402

Апісанне

У межах сямейства казяльцовых прасочваецца эвалюцыя ад раслін з кветкамі правільнымі, ацыклічнымі і геміцыклічнымі, з нявызначаным лікам членаў кветкі, да кветак правільных, цыклічных са стабілізацыяй гінецэя да 5 і далей да кветак зігаморфных з далейшай рэдукцыяй гінецэя да 1 (рагулькі палявыя). Характэрна выпрацоўка прыстасаванняў да распаўсюджвання пладоў ветрам; у выніку плод становіцца аднанасенным, нераскрывальным (арэшак) і на ім узнікаюць прыдаткі-валаскі — сон раскрыты (Pulsatilla patens), павойнік (Clematis), княжык (Atragene).

Эвалюцыя кветак ішла ў напрамку прыстасавання да апылення рознымі насякомымі. Некаторыя віды не маюць нектарнікаў (павойнік, пылюшнік, кураслеп, пралеска), насякомых прывабліваюць пылком. Шэраг раслін мае даволі разнастайныя нектарнікі: паглыбленні пры аснове пладалісцікаў у лотаці (Caltha), у выглядзе ямкі ў аснове пялёстка (казялец, мышахвоснік), у выглядзе стамінодыяў (княжык сібірскі), з недаразвітых тычынак, з пялёсткаў (раўнаплоднік (Isopyrum), чэмер (Helleborus), чарнушка (Nigella)). Для распаўсюджання пладоў вадой (гідрахарыя) у некаторых відаў казяльцовых, якія растуць на балотах, семя ахавана ад намакання шчыльным эндакарпам, а пад эпідэрмай знаходзяцца буйныя паветраныя акаркавелыя клеткі, утвараючыя плавальны пояс (казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus)). У лотаці балотнай (Caltha palustris) насенне разбухае і ператвараецца ў плавальны орган. Іншы раз вадой разносяцца плады, прыстасаваныя для пераносу ветрам. У многіх казяльцовых плады прыстасаваны да пераносу жывёламі на іх знешніх покрывах. Кручкаватыя і казяльца едкага (Ranunculus acris) і іншых з’яўляюцца органамі прымацавання да футра жывёл, пер’я птушак, адзення людзей (заахарыя, антрапахарыя). У казяльцовых назіраецца распаўсюджанне зачаткаў раслін жывёламі, птушкамі, якія з’ядаюць плады і насенне і распаўсюджваюць з экскрэментамі (эндазаахарыя). У многіх лясных відаў насенныя зачаткі раслін распаўсюджваюцца мурашкамі (мірмекахарыя).

Арэал

На тэрыторыі Беларусі 18 родаў, каля 50 відаў, найбольш пашыраныя казялец, пылюшнік, кураслеп, рагулькі[4].

Роды

Паводле даных GRIN у сямейства Казяльцовыя ўваходзяць роды[5]:

Значэнне і выкарыстанне

Казяльцовыя — расліны багатыя алкалоідамі, гліказідамі, з-за чаго некаторыя з іх — важныя лекавыя, а таксама ядавітыя. Большасць казяльцовых раслін ядавітыя. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне адоніс вясновы[6], боцікі і інш. Сярод казяльцовых ёсць дэкаратыўныя з прыгожымі кветкамі, фарбавальныя і пустазельныя віды. Дэкаратыўныя віды: ворлікі, боцікі, рагулькі, чарнушка. У травастоі лугоў расліны сямейства казяльцовых — непажаданы кампанент па прычыне ўтрымання ядавітых алкалоідаў і ў сувязі з гэтым іх не ядуць сельскагаспадарчыя жывёлы.

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін. 2-е выд. — Мінск, 2011.