Polyporus

Polyporus — род грыбоў сямейства Паліпоравыя (Polyporaceae).

Polyporus

Polyporus tuberaster
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyporus P.Micheli ex Adans., 1763

Сінонімы
  • Atroporus Ryvarden, 1973
  • Bresadolia Speg., 1883
  • Cerioporus Quél., 1886
  • Cyanosporus McGinty, 1909
  • Dendropolyporus (Pouzar) Jülich, 1982
  • Hexagonia Pollini, 1816, nom. rej.
  • Lentus Lloyd ex Torrend, 1920
  • Leucoporus Quél., 1886
  • Melanopus Pat., 1874
  • Polyporellus P.Karst., 1879
Тыпавы від
Polyporus tuberaster (Battarra ex Paulet) Fr., 1815

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1037824
NCBI  5637
EOL  16678
MB  18334

Біялагічнае апісанне

Пладовыя целы аднагадовыя, з падзелам на капялюшык і ножку. Паверхня капялюшыка гладкая або пакрытая лускавінкамі або апушэннем, афарбаваная звычайна ў розныя адценні карычневага, часам у старасці крыху фіялетавая. Мякаць белая, жорсткая, пры высыханні дравяністая. Спараносная паверхня (гіменафор) сітаватая, белая, часам з жаўтлявым адценнем. Поры круглявыя або вуглаватыя. Ножка часам слаба прыкметная, цэнтральная або эксцэнтрычная, гладкая або аксаміцістая, карычневая, нярэдка падоўжна зморшчана-разлінаваная.

Некаторыя віды

Род уключае каля 26 відаў[1]. Дакладная колькасць відаў невядома, не высветлена становішча некаторых відаў, нярэдка змяшчаюцца ў род Favolus Fr.

Зноскі

Літаратура

  • L. Ryvarden, I. Johansen. A preliminary polypore flora of East Africae. — Oslo: Fungiflora, 1980. — P. 481. — 636 p.