Трыпутнік вялікі

від раслін
(Пасля перасылкі з Plantago major)

Трыпутнік вялікі[3] (Plantago major) — кветкавая травяністая расліна сямейства трыпутнікавых.

Трыпутнік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plantago major L.

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32887
NCBI  29818
EOL  579221
IPNI  321286-2
TPL  kew-2569743

Назва

Трыпутнік вялікі, бабін цвет[4], міжыперсніца, прыпутнік, трыпутнік[5][6], бабка[7][8], трыпуднік, трыпуцень[9][10], падарожнік[11][12].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна э голым сцяблом вышынёй да 25 см. Трапляецца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах. Размнажаецца насеннем (да 60 тыс. з расліны). Засмечвае пераважна азімыя і яравыя культуры, травы, прапашныя, сады і агароды.

Таксанамія

Від Трыпутнік вялікі ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).


 яшчэ 21 сямейства яшчэ каля 150 відаў
    
 порядок Ясноткакветныя  яшчэ Трыпутнік  
       
 аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя  сямейства Трыпутнікавыя  від
Трыпутнік вялікі
      
 яшчэ 58 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG III)
 яшчэ каля 90 родаў 
   

Галерэя

Агульны выгляд

Лісце

Кветкі

Плады

Прымяненне

Лекавая расліна. Дзейнічае як лёгкі слабіцельны сродак, мае адхарквальнае, раназажыўляльнае, процізапаленчае і болесуцішальнае дзеянне, павышае кіслотнасць страўнікавага соку. Выкарыстоўваецца пры захворваннях страўнікава-кішэчнага тракту. Кашка з свежага лісця трыпутніку мае процізапаленчыя ўласцівасці, суцішае боль.

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-079-3

Спасылкі

  • Подорожник большой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)