Pianoбой
Pianoбой — сольны праект украінскага музыканта Дзмітрыя Шурава, былога клавішніка «Океан Ельзи», «Esthetic Education», Земфіры. Створаны ў 2009 годзе. Выконвае песні на украінскай, рускай і англійскай мовах. У праекце таксама прымае ўдзел сястра Дзмітрыя — Вольга Шурава, выпускніца Кіеўскага нацыянальнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Pianoбой | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рок-музыка, інды-рок і поп-рок |
Краіны | |
Адкуль | Кіеў |
Лэйблы | Lavina Music[d] і Best Music[d][1] |
Склад | |
dmitryshurov.com (укр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя праекта
На пачатку 2009 года Дзмітрый Шураў пачаў працаваць над операй «Леў і Лея», частка якой прагучала на паказе фэшн-дызайнера Алёны Ахмадулінай ў Парыжы. У працэсе працы ў Шурава з’явілася ідэя стварэння ўласнага гурта. У працы над праектам, які атрымаў назву «Pianoбой», яму дапамагала сястра Вольга Шурава, выпускніца Кіеўскага лінгвістычнага ўніверсітэта[2].
Першы выступ Дзмітрыя Шурава ў ролі Pianoбоя адбыўся ў верасні 2009-га ў рамках другога Moloko Music Fest. Акрамя Дзмітрыя і Вольгі ў якасці бэк-вакалісткі, у ім узялі ўдзел яшчэ адна бэк-вакалістка Ліда Тутуола, гітарыст Ілля Галушка і бубнач Андрэй Надольскі. Пасля гэтага Pianoбой выступіў на паказе калекцыі Ліліі Літкоўскай, адкрыў сваім сэтам тыдзень брытанскага кіно і сыграў канцэрт на святкаванні дня нараджэння часопіса Harper’s Bazaar ў Кіеве.
У лістападзе 2009 года адбылася прэм’ера першай песні, «Смысла.нет», на радыё і тэлебачанні, а 29 снежня 2009-га года Pianoбой адыграў у Кіеве свой першы паўнавартасны сольны канцэрт, дзе быў таксама прэзентаваны кліп на гэтую песню[3]. Кліп быў створаны бацькам гітарыста гурта, тэатральным мастаком Аляксандрам Друганавым-старэйшым, разам з кіеўскім аніматарам Дзмітрыем Лісенбартам на аснове малюнкаў мастачкі Марыі Друганавай, дачкі Аляксандра[2][4].
У студзені 2010 года Pianoбой прыступіў да запісу дэбютнага альбома, а ў канцы лютага пачаў Клубны тур па Украіне[3]. У першы склад гурта ўвайшлі Шуравы, Тутуола, Надольскі і гітарыст Аляксандр Друганаў[2]. У лютым 2011 года Pianoбой сумесна з гуртом «Бумбокс» запісаў песню «Этажи». Пасля гэтага гурта пачаў супрацоўнічаць з кампаніяй «Музыка для мас» і прадзюсарам Аляксеем Сагамонавым, які таксама з’яўляецца прадзюсарам «Бумбокса». У 2011-м былі запісаныя кліпы на песні «Ведьма», «Уикенд», «Утекай» і «Этажи» (апошняя разам з «Бумбоксам»).
У сакавіку 2012 года Pianoбой дзякуючы песні «Ведьма» перамог у намінацыі «Адкрыццё года» прэміі «Чартова дюжина» расійскай радыёстанцыі «Наша радыё»[5]. У маі 2012-га выйшаў дэбютны альбом гурта — «Простые вещи». Альбом быў выпушчаны лэйблам Lavina Music[6]. У жніўні 2012-га Pianoбой разам з «Бумбоксом» и «ТНМК» запісалі кавер на песню Михей и Джуманджи «Для тебя» для канцэрту-трыб’юта, а ў студзені 2013 года выпусцілі кліп на гэты кавер[7].
У верасні 2013-га выйшаў альбом «Не прекращай мечтать». У красавіку 2014-га Pianoбой запісаў кліп на песню «Родина»[8][9]. У ліпені 2014-га запланаваны ў Маскве канцэрт гурта трапіў пад забарону ўрада расійскай сталіцы[10][11].
Склад
Цяперашнія ўдзельнікі
- Дзмітрый Шураў — вакал, фартэпіяна
- Вольга Шурава — бэк-вакал, клавішныя, гітара, перкусія
- Мікалай Кісцянёў — бас-гітара
- Рыгор Алейнік — барабаны
- Сяргей Грызлоў — гітара
- Мацвей Міронаў — скрыпка
- Дзяніс Карачэўцаў — віяланчэль
- Сяргей Вілка — флейта
Былыя ўдзельнікі
- Ліда Тутуола — бэк-вакал
- Аляксандр Друганаў — гітара
- Мікалай хамутоў — барабаны
- Максім Малышаў — барабаны
- Аляксандр Палякоў — барабаны
- Андрэй Надольскі — барабаны
- Уладзімір Паўлоўскі — гітара
- Максім Цывіна — дырэктар
Дыскаграфія
- «Простые вещи» (2012)
- «Не прекращай мечтать» (2013)
- «Take Off» (2015)
Кліпы
- Смысла.нет (2009)
- Ведьма (2011)
- Этажи (2011)
- Отличный уикенд (2011)
- Утекай (2011)
- Простые вещи (2012)
- Света (2012)
- Для тебя (2013)
- Бандерлоги (2013)
- Поезд (2013)
- Родина (2014)
- Горя Чуть Слышно (2015)
- Кохання (2015)
- Родимки (2016)
- Шампанські очі (2017)
- На Вершині (2017)
- Полуничне небо (2017)
- Все що тебе не вбиває (2018)
- Підручник (2018)
- Айсберги (2019)
- Цілуй feat. Shy (2019)
- Ніхто не сам feat. Open Kids (2019)
- Перша леді feat. Alina Pash (2019)
- Я можу все (2019)
- Сліди (2019)
- ДОЩ (2019)
- Пустеля (2019)
- Павутиння (2019)
- Кришталь (2019)
- Сьогодні це ми (2019)
- Якщо хочеш новий рік (2019)