Phoneutria

Phoneutria — род павукоў сямейства Ctenidae. У Кнізе рэкордаў Гінеса ад 2010 года гэты род быў прызнаны самым ядавитым сярод павукападобных[1][2], хоць мае даволі абмежаванае распаўсюджанне.

Phoneutria

Phoneutria nigriventer
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoneutria Perty, 1833

Тыпавы від
Phoneutria fera Perty, 1833
Виды
  • Phoneutria bahiensis Simó & Brescovit, 2001
  • Phoneutria boliviensis (F. O. Pickard-Cambridge, 1897)
  • Phoneutria eickstedtae Martins & Bertani, 2007
  • Phoneutria fera Perty, 1833
  • Phoneutria keyserlingi (F. O. Pickard-Cambridge, 1897)
  • Phoneutria nigriventer (Keyserling, 1891)
  • Phoneutria pertyi (F. O. Pickard-Cambridge, 1897)
  • Phoneutria reidyi (F. O. Pickard-Cambridge, 1897)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  872795
NCBI  6917
EOL  113094

Арэал

Прыродны іх арэал ахоплівае трапічную частку Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі[3].

Віды

Па стане на пачатак 2012 года гэты род змяшчае восем відаў. Апошні, восьмы від Phoneutria bahiensis быў вызначаны ў 2001 годзе[4]:

Яд

Яд павукоў дадзенага роду змяшчае магутны нейратаксін, вядомы як PhTx3  (руск.). Гэты нейратаксін патэнцыйна мае тэрапеўтычнае значэнне, але ў таксічнай канцэнтрацыі ён выклікае страту кантролю цягліц з наступным прыпынкам дыхання, што прыводзіць да паралічу і ў канчатковым выніку ўдушша. Укус сярэдняй хваравітасці, яд выклікае маментальнае заражэнне лімфатычнай сістэмы, трапленне ў крывяносную сістэму ў 85 % выпадкаў прыводзіць да адмовы сэрца. Пацыенты адчуваюць моцнае адубенне, у мужчын часам атручэнне выклікае прыяпізм. Існуе эфектыўнае проціяддзе ад яду Phoneutria, і таму зафіксаваная колькасць смяротных выпадкаў у выніку ўкусаў гэтых павукоў невялікая[2].

Колькасць яду, смяротная для 20-грамовай мышы, складае 6 мкг нутравенна і 134 мкг падскурна (у параўнанні з 110 мкг і 200 мкг у Latrodectus mactans).

Зноскі

Спасылкі